Свет

Макрон адхіліў прашэнне аб адстаўцы Аталя

Учора адстаўку прэм'ера Францыі патрабаваў левы «Новы народны фронт», які фармальна выйграў выбары.

Габрыэль Аталь і Эмануэль Макрон. Фота: Marin Ludovic Pool via AP

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон адмовіўся прыняць адстаўку прэм'ер-міністра Рэспублікі Габрыэля Аталя. Пра гэта паведаміла Agence France-Presse.

Паводле ягоных звестак, кіраўнік дзяржавы папрасіў прэм'ера «часова застацца на пасадзе, каб забяспечыць стабільнасць у краіне».

Нагадаем, што ўчора ў другім туры парламенцкіх выбараў у Францыі большасць галасоў набраў левы блок «Новы народны фронт» з Жан-Люкам Меланшонам, які ўзначальвае «Няскораную Францыю». Па выніках двух тураў левыя зоймуць 182 месцы ў парламенце.

Другое месца ў кааліцыі прэзідэнта Эмануэля Макрона «Разам!» (168 месцаў). Ультраправыя на чале з «Нацыянальным аб'яднаннем» Марын Лё Пэн, якія перамаглі ў першым туры, у другім паказалі толькі трэці вынік, які дае ім сумарна 143 дэпутацкія мандаты.

Усяго ў парламенце Францыі 577 месцаў. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць