Здарэнні11

Віцебская сям'я знайшла зніклага сваяка праз 25 год

50-гадовы мужчына правеў у псіхіятрычнай бальніцы 25 год без пашпарта і ведання таго, хто ён. Яму дапамаглі судмедэксперты.

Судовыя эксперты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці дапамаглі вызначыць асобу пацыента бальніцы, які не меў пашпарта грамадзяніна Беларусі.

Больш за дваццаць гадоў таму ў псіхіятрычную бальніцу паступіў малады мужчына без ніякіх дакументаў, які назваў даволі бедныя звесткі пра сябе: прозвішча, імя і год нараджэння. Як пасля выявілася — недакладныя. Іншыя звесткі, у тым ліку месца жыхарства, у сілу свайго псіхічнага здароўя пацыент паведаміць не мог. Пошук сваякоў поспехам не ўвянчаліся. 

У 2024 годзе даныя генатыпу пацыента змясцілі ў банк даных ДНК Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. 

Пры праверцы па базе высветлілася, што яго генетычныя характарыстыкі адпавядаюць генетычным характарыстыкам жыхара Віцебскай вобласці 1945 года нараджэння. Пацыент бальніцы і названы грамадзянін маглі зʼяўляцца сваякамі першага парадку — бацькам і сынам. 

Пацвердзіць або выключыць сваяцтва мужчын магла б генетычная экспертыза, аднак жыхар Віцебскай вобласці памёр 9 гадоў таму, у той час як у яго засталіся дзеці. Адзін яго сын, які пакутаваў на псіхічнае захворванне, знік без вестак у 1998 годзе. У рамках вышуковай справы ў бацькі зніклага 15 гадоў таму адабралі біялагічныя ўзоры і змясцілі генетычныя характарыстыкі ў базу даных ДНК. Яго генетычныя характарыстыкі і супалі ў базе з генатыпам пацыента магілёўскай бальніцы. 

Для правядзення судовай генетычнай экспертызы адабраны біялагічныя ўзоры ў 40-гадовага сына памерлага бацькі. 

Па выніках экспертызы вызначана, што пацыент псіхіятрычнага шпіталя і 40-гадовы жыхар Віцебскай вобласці з высокай ступенню верагоднасці зʼяўляюцца біялагічнымі сваякамі і могуць быць роднымі братамі. 

Такім чынам, вынікі экспертызы дапамаглі не толькі ўстанавіць асобу пацыента бальніцы — ім аказаўся ўраджэнец Віцебскай вобласці, 1973 года нараджэння, але адыгралі вельмі важную ролю ў далейшым жыцці мужчыны.

Праз 25 гадоў чалавек зноў здабыў сямʼю — сваякі забралі яго з лякарні дадому.

Каментары1

  • Рыгор
    16.07.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

У Гродзенскім заапарку стары воўк памёр, дачакаўшыся ваўчанят сабе на замену5

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць