Грамадства

Былога палітвязня з Магілёва зноў пазбавілі волі

Суд Ленінскага раёна Магілёва 21 чэрвеня прысудзіў былога палітвязня Паўла Белаголава да рэальнага пазбаўлення волі з-за «паклёпу ў дачыненні да Лукашэнкі», піша Mayday.team.

Павел Белаголаў

Паводле матэрыялаў справы, у лістападзе 2020 года Белаголаў пакінуў пад адным з ролікаў на ютубе негатыўны каментар у бок Лукашэнкі.

Суддзя Таццяна Рахманенка палічыла віну Паўла Белаголава даказанай і прысудзіла яго да 3 гадоў і 4 месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. У гэты тэрмін увайшоў таксама перыяд» неадбытага пакарання» пасля папярэдняга палітычнага прысуду, вынесенага Паўлу. 

Першы раз 36-гадовага магілёўца судзілі ў жніўні 2022 года. Тады суд Дрыбінскага раёна прысудзіў яму 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі за «абразу прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК РБ) — тады яго прызналі вінаватым у тым, што ў 2020 годзе пакінуў няўхвальны каментар у «ВКонтакте» адносна сілавіка, а таксама ў тым, што ў 2021 годзе ён негатыўна выказаўся на адрас застрэленага супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка (так званая «справа Зельцэра»).

Пакаранне Белаголаў адбываў у ПК-1 Наваполацка, вызваліўся з калоніі ён у кастрычніку 2023 года. Але ў лютым 2024 года мужчыну затрымалі паўторна.

У тым жа месяцы над ім адбыўся суд па адміністрацыйнай справе па арт. 19.11 КаАП РБ. Тады суддзя суда Ленінскага раёна Наталля Панасенка прызнала яго невінаватым у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў « (арт.19.11 КаАП РБ). Але супраць яго завялі крымінальную справу паводле арт. 367 Крымінальнага кодэкса.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць