Вайна33

Украіна ўзяла ў палон сотні расійскіх салдат у Курскай вобласці. Расія ўжо ініцыявала перамовы пра абмен

Сярод палонных — шмат расійскіх салдат тэрміновай службы. УСУ ўдалося правесці найбуйнейшы захоп праціўніка за адзін раз.

Фота: праект «Хочу жить»

Расія ініцыявала перамовы з Украінай наконт абмену палоннымі, захопленымі ў Курскай вобласці.

Пра гэта распавёў упаўнаважаны Вярхоўнай Рады па правах чалавека Дзмітрый Лубінец. З ягоных слоў, размову аб абмене палоннымі ініцыявала ягоная расійская калега Таццяна Маскалькова. 

Украінская вайсковая разведка пацвердзіла, што вядзе перамовы аб абмене з расейскім бокам, піша The Financial Times.

Кіеў не раскрывае колькасць узятых у палон у Курскай вобласці расійскіх вайскоўцаў, аднак чыноўнікі і салдаты на мяжы паведамляюць, што лік ідзе на сотні. Сярод палонных — шмат расійскіх салдат тэрміновай службы, якіх паланілі ў самым пачатку аперацыі УСУ.

Паводле звестак украінскіх спецслужбаў, УСУ на адным з этапаў наступу ўдалося правесці найбуйнейшы захоп праціўніка ў палон, які адбыўся за адзін раз.

Каментары3

  • Беларус
    15.08.2024
    Калі зараз беларусаў не вызваляць, то іх не вызваляць ніколі
  • усіх дадому
    15.08.2024
    Спадзяемся - на вяртанне каліноўцаў, азоўцаў і шмат яшчэ каго. Палон салдатаў тэрміновай службы напружвае крамлёўскіх і павінен зрабіць іх трошкі болей згаворчывымі.
  • Лёлік з-пад Лімасола
    15.08.2024
    Беларус, абы ляпнуць? Чаму не вызваляеш? не ведаеш адрэсаў сіза і калоній?

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць