Евангельскую верніцу Надзею Пташынскую асудзілі да «хатняй хіміі» па народным артыкуле
Надзея — верніца адной з мінскіх евангельскіх цэркваў, шматдзетная маці. Была затрымана паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) і ўтрымлівалася пад вартай да суда.

Працэс адбыўся 19 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Справу разглядала Юльяна Шчэрба.
Надзея атрымала «хатнюю хімію» і была вызвалена ў зале суда, піша «Хрысціянская візія».
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары