Грамадства1818

Адбыліся масавыя затрыманні вайскоўцаў у Заслонаве пад Лепелем

На гэтым тыдні і ў наступны панядзелак у раскладзе суда Лепельскага раёна адзначылася шэсць імёнаў. Усе выкліканыя ў суд — мужчыны, а абвінавачваюць іх у распаўсюдзе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

Іван Мадэлюс, якога будуць судзіць. Фота з Vk.com

У чацвер меліся судзіць Івана Мадэлюса, у пятніцу Віктара Дубовіка і Уладзіслава Стаховіча.

У панядзелак: Ягора Шмяркова, Аляксея Чэрнікава і Алега Ляха.

Пошукі па гэтых імёнах не выдавалі ніводнага мясцовага жыхара. Але ключавую зачэпку дало імя першага «правапарушальніка» — Івана Мадэлюса. Яго профіль у VK быў нядаўна выдалены (ён на фота), мужчына служыць у в/ч 71327 у Заслонава. 

На паблік в/ч 71327 у VK аказаўся падпісаны і берасцеец Ягор Шмяркоў, якога яшчэ будуць судзіць. 

У сетцы нагугліваўся таксама поўны цёзка пятнічнага падсуднага — нядаўні курсант Вайсковай акадэміі Уладзіслаў Стаховіч.

Гэтыя затрыманні — важнае сведчанне рэальных настрояў у беларускай арміі.

Каментары18

  • Ганьба
    24.08.2024
    Не маю права асуджаць, але цярпілы са зброяй - гэта, канешне, нешта.
  • Ніхто не будзе абараняць сямейку
    24.08.2024
    А што Лукашэнка сабе думаў?
    Што вайскоўцы будуць гатовыя паміраць за яго сямейку, усіх гэтых віцяў, дзімаў, коляў, абельскіх, нявестак ліляў, унукаў лукашэнкі і гэтак далей?
  • Бчб носки
    24.08.2024
    Какие уже там у них были материалы? Сослуживец настучал за татуировки ?

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

«Замарозка немагчымая, пакуль Расія не дасягнула сваіх мэтаў». У Крамлі адказалі на прапанову Такаева8

Індыйскія «тараканы» масавымі пратэстамі дабіліся адстаўкі міністра адукацыі2

Каля берагоў Пуэрта-Рыка знайшлі самалёт, які разбіўся 74 гады таму1

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць