У Смаргоні з маста праз невялікую рэчку ўпала аўтавышка. Імаверна, канструкцыя не вытрымала вагі машыны.

Здарэнне адбылося на вуліцы Леніна. Адзін з відавочцаў падзяліўся, што бачыў на месцы здарэння «дзве машыны хуткай дапамогі і два аўтамабілі МНС».


Пакуль дакладна невядома, што менавіта адбылося з кіроўцам, хаця ў каментарах пад фота напісалі, што «ўсё ў парадку».
Каментары