Грамадства1515

У аб'яве было напісана «ад 6 рублёў», а хлопец аддаў за пераўстаноўку Windows 345 рублёў

У рэдакцыю Onliner звярнуўся Валерый, які днямі выклікаў майстра па наладзе камп'ютара. Аб'яву ён знайшоў у інтэрнэце, дзе кошт устаноўкі Windows быў пазначаны «ад 6 рублёў». У выніку за 30 хвілін працы хлопец заплаціў майстру 345 рублёў.

— У інтэрнэце знайшоў аб'яву: ўстаноўка сістэмы ўсяго ад 6 рублёў! Згадзіўся, выклікаў майстра. Калі ён прыехаў, то правёў дыягностыку і сказаў, што за ўсё выйдзе 175 рублёў. Я спытаў, чаму так дорага, бо першапачаткова было «ад 6 рублёў». Ён пачаў пералічваць, што яшчэ трэба зрабіць, і ў выніку я пагадзіўся, — распавядае Валерый.

Праца заняла ўсяго 30 хвілін, але, як сцвярджае хлопец, пасля завяршэння майстар раптам запатрабаваў ужо 345 рублёў. Аказалася, што ён «зрабіў шмат дадатковага», але забыўся папярэдзіць або спытаць згоду.

— Ён пачаў казаць, што пераўсталёўваў Windows два разы, усталяваў 19 драйвераў і кожны драйвер каштаваў амаль 7 рублёў! Калі б ён адразу сказаў, што іх будзе 19, я б прыкінуў, што гэта груба 140 рублёў плюс Windows і прынтар, то бок 175 рублёў ну ніяк не выйдзе. Мы былі як пад гіпнозам і заплацілі, але гарантый і чэкаў ён не даў і хутка сышоў. 

А вось, уласна, і спецыфікацыя.

Хлопец звярнуўся ў міліцыю і плануе пісаць заяву ў падаткавую і суд.

— Можа, калі гэтую гісторыю апублікаваць, тады іншыя людзі будуць асцярожней, — кажа Валерый.

Парады 

У таварыстве абароны правоў спажыўцоў «На баку права» падзяліліся некаторымі парадамі, якія дапамогуць пазбегнуць неабгрунтаваных выдаткаў на рамонт тэхнікі.

1. Спытаеце ў выканаўцы да моманту аказання паслуг прадаставіць вам дамову. У ёй павінна быць указана наступная інфармацыя:

  • рэквізіты выканаўцы або юрыдычнай асобы (прозвішча, адрас пражывання/юрыдычны адрас, уліковы нумар падаткаплацельшчыка);
  • дата складання дагавора;
  • прадмет дагавора (якая паслуга будзе аказана);
  • кошт і парадак аплаты паслугі;
  • тэрміны аказання паслугі.

2. Пасля аказання паслуг выканаўца павінен прадаставіць акт аказання паслуг. У ім, акрамя звестак аб паслугах і іх кошце, таксама павінны быць указаны рэквізіты выканаўцы або юрыдычнай асобы, а таксама дата складання акта.

3. Уважліва вывучыце сайт выканаўцы на прадмет наяўнасці публічнай аферты. Уважліва прачытайце, калі яна ёсць.

4. Калі выканаўца не хоча заключаць з вамі дагавор у пісьмовай форме, раім адмовіцца ад вусных дамоўленасцяў і пашукаць іншых выканаўцаў.

Каментары15

  • brandmauer
    15.09.2024
    Кавооооо?
  • Гы
    15.09.2024
    Satan, мой кот гэта ўсё зробіць за корм)
  • Купідон
    15.09.2024
    Мой унук (8 гадоў) зробіць гэта за 199 рэ!

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць