Свет55

Кіроўная партыя Грузіі выкарыстоўвае фота разбураных украінскіх гарадоў для перадвыбарчай рэкламы

«Грузінская мара» сцвярджае, што без яе краіна будзе ваяваць з Расіяй.

Скрыншот відэа «Грузінская мара»

Кіроўная партыя «Грузінская мара» ў перадвыбарчай агітацыі выкарыстоўвае фота і відэа разбураных расіянамі ўкраінскіх гарадоў.

Новыя перадвыбарчыя банеры з'явіліся ў грузінскіх гарадах, уключаючы Тбілісі. На плакатах з левага боку намаляваныя разбураныя гарады Украіны, у тым ліку Марыупаль, з надпісам «Не вайне!», піша «Эхо Каўказа».

З правага боку банэраў — аб'екты, пабудаваныя і адноўленыя мільярдэрам Бідзіна Іванішвілі з «Грузінскай мары», а таксама від на начны Батумі з надпісам «Выберы мір». На плакатах таксама перакрэсленыя перадвыбарныя нумары чатырох буйных апазіцыйных партый і аб'яднанняў. 

Таксама ў сетцы распаўсюджваецца перадвыбарчы ролік Грузінскай мары з тым жа зместам.

У партыі «Грузінская мара» пацвердзілі, што банеры — частка іх перадвыбарчай кампаніі, мэта якой — нагадаць насельніцтву,»куды вядзе краіну апазіцыя». Кошт размяшчэння банэраў не раскрываецца.

Адзін з галоўных наратываў, які прасоўвае «Грузінская мара» ў перадвыбарнай кампаніі, заключаецца ў тым, што, у выпадку яе паразы, у Грузіі пачнецца вайна.

Парламенцкія выбары ў Грузіі пройдуць 26 кастрычніка.

Каментары5

  • Ёсік
    26.09.2024
    Усе пужаюць насельніцтва вайной. А мо яна патрэбная, каб гэтыя людзі паглядзелі, як яны на самой справе жылі, як кіраўнікі краін дайшлі да таго, што іх краіны ўцягнулі ў нейкія авантуры, падмяняючы паняцьці міру. "1984" і "Скотны двор" ужо даўно крочаць па Беларусі. Б.яць, не хаваецца і не саромеецца, што дапамагае расейцам зьнішчаць украінцаў, але сядзіць і разважае аб вайне, у якую яго хочуць (цікава, хто гэта) уцягнуць.
  • Цапу
    26.09.2024
    Ну что, сынку, помогли тебе твои ляхи?, Увесь свет бачыў у першыя дні вайны, як вы адсылалі з Беларусі пральныя машыны ўкраінцаў, ніжнюю бялізну, туалетную паперу.
    У чым выгада, цап?
  • Праўда
    26.09.2024
    Цапу, троль зарпбіў 30 расійскіх рублёў, вось яго карысць

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць30

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску арыштавалі «чорнага рыэлтара», які спрабаваў завалодаць кватэрай алкаголіка3

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў1

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін15

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць30

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць