Спорт55

Беларусь – Фінляндыя – 1:5

Зборная Беларусі прайграла ў першым матчы хакейнага алімпійскага турніру ў Ванкуверы.

Зборная Беларусі прайграла ў першым матчы хакейнага алімпійскага турніру ў Ванкуверы.

Лік па перыядах: 0:2, 1:1, 0:2.

Вароты беларусаў бараніў Віталь Коваль.

Фіны нанеслі 45 кідкоў па браме беларусаў, падапечныя Міхаіла Захарава - 12.

Шайбы: 0:1 – 03:24 – Олі Ёкінен (колькасная перавага, асіставалі Саку Койву, Цеему Селянэ), 0:2 – 17:50 – Ніклас Хагман (к.п. – Міка Койву, Ёні Піткянен), 1:2 – 20:21 – Сяргей Касціцын (Сяргей Дзямагін), 1:3 – 36:52 – Ніклас Хагман, 1:4 – 40:23 Вальтэры Філпула (Міка Койву), 1:5 – 52:59 – Ярка Руту (Ласа Куканен, Ніка Капанен).

Раніцай 18 лютага скончыўся матч ў нашай групе між зборнымі Швецыі і Германіі. Шведы перамаглі з лікам 2:0 (0:0, 2:0, 0:0).

***

Становішча ў групе С: Фінляндыя - 3 (баланс шайбаў 5-1), Швецыя - 3 (2-0), Германія - 0 (0-2), Беларусь - 0 (1-5).

Удзел у хакейным алімпійскім турніры бяруць 12 зборных, у прыватнасці, у групе А гуляюць: Канада, ЗША, Швейцарыя, Нарвегія, у групе В - Расія, Чэхія, Славакія, Латвія.

Тры пераможцы квартэтаў, а таксама лепшая сярод камандаў, якія занялі другія месцы, адразу атрымаюць месцы ў 1/4 фіналу.

Яшчэ чатыры чвэрцьфіналісты Алімпіяды вызначацца ў так званым кваліфікацыйным раўндзе плэй‑оф (23 лютага),

дзе выступяць астатнія ўдзельнікі Гульняў, пашыхтаваныя паводле ранжыру у залежнасці ад іх турнірных паказчыкаў папярэдняй стадыі (месца ў групе, колькасць набраных балаў, розніца шайбаў і г.д.). У кваліфікацыйным раўндзе плэй‑оф 5‑я каманда сустрэнецца з 12‑й, 6‑я — з 11‑й, 7‑я — з 10‑й, 8‑я — з 9‑й.

Дык вось у рэйтынгу пасля першага туру беларусы займаюць 10-е месца.

Горшыя вынікі толькі ў Латвіі, якая трапіла пад Расію з лікам 2:8 ды Нарвегіі, што была раздушана Канадай - 0:8.

***

Беларусы наступны матч правядуць у пятніцу, 19 лютага, супраць зборнай Швецыі (пачатак а 22-й).

З Германіяй падапечныя Міхаіла Захарава згуляюць у Ванкуверы 20 лютага. У Мінску гэта будзе 7-я раніцы нядзелі, 21 лютага.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць