Свет33

Сербскі прэзідэнт падчас матча са Швейцарыяй разгарнуў аб'яднаны сцяг Сербіі і Расіі

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч на футбольным матчы нацыянальнай зборнай у Лізе нацый супраць зборнай Швейцарыі разгарнуў падвоены сцяг: з аднаго боку гэта былі колеры сцяга Сербіі, з другога — расійскі трыкалор. Адпаведнае відэа ў сетцы Х запосціў лідар апазіцыйнай Сербскай рэспубліканскай партыі Мікалай Сандулавіч, піша «Трыбуна».

Скрыншот з відэа

«Я не ведаю, што яшчэ трэба зрабіць сербскаму дыктатару Аляксандру Вучычу, каб Еўропа і Амерыка зразумелі, што ён гуляе з імі ў сваёй бясконцай хлусні і абяцаннях, якія ён ім дае, такім чынам выйграючы час для канчатковай разборкі з імі. Ён быў, застаўся і назаўжды застанецца рускім памагатым і іх верным хаўруснікам.

На футбольным матчы паміж Сербіяй і Швейцарыяй у кампаніі агента Пуціна [прэзідэнта Рэспублікі Сербскай у складзе Босніі і Герцагавіны] Міларада Додзіка Аляксандр Вучыч дастаў з кішэні і разгарнуў аб'яднаны сцяг Сербіі і Расіі.

Дакладнае паведамленне насельніцтву Сербіі пра тое, як інтэрпрэтаваць яго апошнія палітычныя крокі: «Мы былі і будзем саюзнікамі Расіі, асабліва цяпер, калі мы спрабуем быць траянскім канём Расіі на Захадзе».

Захад да гэтага часу не разумее глыбіні расійскага ўплыву ў Сербіі і таго, што фармальныя рашэнні нічога не значаць для палітыкі, глыбока сінхранізаванай з Крамлём», — напісаў Сандулавіч у твітары.

Каментары3

  • политзек
    14.10.2024
    Запад до сих пор ВООБЩЕ ничего не понимает..
    что-то знает, о чем-то догадывается, но ОСОЗНАТЬ пока не в состоянии.
    знать и осознать - разные вещи.
    боюсь, что осознание придёт слишком поздно.
  • Так
    14.10.2024
    Калі сербы прарасійскія (бо ў значнай ступені такія, а Вучыч у гэтым плане папуліст) дык чаму не адкліваюць своё статус кандыдата ў ЕС?
  • Казік
    15.10.2024
    калі б Сербія мела мяжу с Расеяй яе б уключылі у "трыадзіны" рускі народ і прымусова заставілі чытаць Пушкіна і "Вайну і Мір", а тых хто супраць - знішчылі. Так, здалёк, можна любіць канешне

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць