Здарэнні1717

Расійская журналістка загінула ў гатэлі ў Ташкенце: яна задыхнулася балотным газам у сваім нумары

Паводле папярэдняй версіі, жанчына атруцілася газам, які трапіў у вентыляцыйную сістэму. Разам з ёй загінуў мужчына, пра якога падрабязнасцей няма. 

Інэса Паперная, якая працавала ў выданні «Лента» і часопісе «Профиль», прыехала ва Узбекістан у адпачынак. У гатэлі «Караман Палас» яна спынілася са сваім спадарожнікам. Увечары 20 кастрычніка Інэсе прыйшла пасылка.

Супрацоўнікі гатэля не змаглі датэлефанавацца да пастаялкі, на грук у дзверы таксама ніхто не адказваў. Вырашылі адкрыць нумар. Унутры знаходзілася два целы: Папернай і яе сябра, распавядае «База». 

Паводле папярэдняй версіі, загінулыя атруціліся газам, які трапіў у вентыляцыйную сістэму.

У ноч з 19 на 20 кастрычніка ў гатэлі чысцілі басейн — мяркуючы па ўсім, газ падняўся па стаяку і прасачыўся ў нумар Папернай. Паводле звестак «Базы», пасля здарэння «Караман Палас» апячаталі, цяпер ідзе расследаванне. Цела журналісткі цягам двух дзён даставяць у Маскву.

Каментары17

  • Жора
    22.10.2024
    Гэта ж звычайныя рускія, не "харошыя"? Тады не шкада.
  • ШІ
    22.10.2024
    Вася, а почему нет ? там тепло, там яблоки 🍏
    На много ближе и дешевле Тайланда.
  • спак
    22.10.2024
    Напэўна уцякалі, але іх нагналі.

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

Украінскія беспілотнікі атакавалі склад Wildberries у Екацярынбургу7

Слава Камісаранка расказаў, як жыве, калі застаўся без расійскага грамадзянства17

Айцішніка з вялікім досведам асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму» і зброю6

«Частка пацярпелых стагнала ад болю, некаторыя самастойна выбраліся з машыны». Відавочцы — пра жудасную аварыю з вайскоўцамі пад Асіповічамі6

У расійскім Энгельсе гарыць вайсковая часць пасля начной украінскай атакі1

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі10

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць