Грамадства55

Бабры атакавалі цэнтр Мінска

У рэдакцыю Onlíner напісала чытачка, якая заўважыла, што ў сталічным скверы «Старасцінская Слабада» бабры пагрызлі ствалы дрэў.

— На днях звярнула ўвагу, што ў скверы каля метро «Няміга» бабры зноў пашкодзілі дрэвы. Я ўпэўнена, што гарадскія службы ў курсе праблемы, таму што гэта паўтараецца не раз. Чаму нельга загадзя абгарнуць усе дрэвы на гэтай тэрыторыі, паблізу вады, металічнай сеткай? Кошт пытання — тры капейкі, — задала пытанне мінчанка. 

Журналісты ўдакладнілі ў «Зелянбудзе» Цэнтральнага раёна Мінска, ці ведаюць там пра праблему.

— Калі мы заўважаем, што дрэвы пашкоджаныя бабрамі, аператыўна прымаем меры: афарбоўваем пашкоджаную частку ствала і абмотваем сеткай Рабіца, каб прадухіліць гібель раслін. Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў трымае на кантролі гэтае пытанне. Яны адбіраюць баброў з гарадскога асяроддзя і вывозяць іх за межы сталіцы, — растлумачылі ў «Зелянбудзе».

Каментары5

  • Казік
    25.10.2024
    гэта канадскі бобр, інвазіўны від. З бабрамі такая ж катастрофа як с залатарнікам. У мінулыя часы папуляцыя еўрапейскага бабра зменьшылася, таму у "дапамогу" завезлі з Канады. І зрабілі памылку, канадзец пачаў выціскаць еўрапейскага бабра. Ён не змешваецца з еўрапейскім, мае больш агрэсіўны характар, не баіцца людзей, галоўнае - грызе зашмат дрэваў, не для патрэбы, а проста так для "задавальння". Вынішчыць яго цяжка бо знешне ён не адрозніваецца ад еўрапейскага віду
  • krwbbr
    25.10.2024
    гэта квадрабоберы
  • Не кажы - рабі!
    25.10.2024
    Бабры не рабы!

Цяпер чытаюць

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 50% галасоў, але 60% месцаў у парламенце

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 50% галасоў, але 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Праз удар па Чангарскім мосце рух па ім у бок Крыма перакрыты2

Расіяне ўдарылі па сховішчы адпрацаванага ядзернага паліва каля Чарнобыльскай АЭС5

Пашынян прагаласаваў на парламенцкіх выбарах у Арменіі. Ён заявіў, што ніякай напружанасці з Расіяй няма, а шлях да ЕС працягнецца4

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай131

Як выбраць салодкія трускалкі з аднаго погляду: просты спосаб12

Кіраўнік МЗС Украіны: Расіі ўсё адно давядзецца скончыць вайну дыпламатычным шляхам, але ўмовы будуць горшыя2

Маладую бухгалтарку з Калінкавічаў асудзілі за Гаюна8

Дроны атакавалі акупаваныя Данецкую і Луганскую вобласці, а таксама Крым: пад ударам ЦЭС, нафтабаза і чыгунка

Кітай абвясціў пра спецыяльную ваенна-марскую аперацыю паблізу Тайваня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 50% галасоў, але 60% месцаў у парламенце

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 50% галасоў, але 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць