Няшчасце здарылася ў канцы ліпеня ў Мінскім раёне.

У службу 103 паступіла паведамленне, што жанчыне, 1940 года нараджэння, падчас прыёму ежы стала дрэнна, яна страціла прытомнасць. Медработнікі канстатавалі смерць 84-гадовай жанчыны, піша Мінская праўда.
Для ўстанаўлення прычыны смерці была прызначаная судова-медыцынская экспертыза. Судовы эксперт устанавіў наяўнасць у дыхальных шляхах загінулай харчовых мас, у склад якіх уваходзілі чырвоная ікра і тварог.
Згодна з высновамі судовага эксперта, смерць жанчыны наступіла ў выніку механічнай асфіксіі ад закрыцця дыхальных шляхоў харчовымі масамі.
Цяпер чытаюць
Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм
Каментары