Здароўе11

Фізічныя практыкаванні дапамагаюць аднавіць нервовыя клеткі. Вось як гэта ўдалося даказаць

Адкрыццё можа дапамагчы знайсці новыя метады лекавання пацыентаў, якія страцілі рухомасць.

Даўно вядома, што фізічныя практыкаванні прыносяць вялікую карысць целу, умацоўваючы мышцы, спрыяючы здароўю касцей, сасудаў і імуннай сістэмы. Новае даследаванне паказала, што яны таксама станоўча ўплываюць на здароўе нейронаў, паляпшаючы іх стан на клеткавым узроўні.

Навукоўцы з Масачусецкага тэхналагічнага ўніверсітэта расказалі аб сваім адкрыцці, вынікі якога апублікаваны ў часопісе Advanced Healthcare Materials.

Раней, у 2023 годзе, вучоныя паведамілі, што могуць аднавіць рухомасць у мышэй, якія перанеслі траўматычнае пашкоджанне мышцаў, шляхам імплантацыі мышачнай тканкі ў месца пашкоджання і наступнай яе стымуляцыі святлом, каб выклікаць скарачэнне. Трэніраваны такім чынам трансплантат дапамог мышам аднавіць рухальную функцыю, дасягнуўшы ўзроўню актыўнасці, параўнальнага з узроўнем актыўнасці здаровых мышэй.

Калі даследчыкі прааналізавалі сам трансплантат, высветлілася, што рэгулярныя скарачэнні, падобныя да фізічных практыкаванняў, стымулявалі мышцу выпрацоўваць пэўныя біяхімічныя сігналы — міякіны, якія, як вядома, спрыяюць росту нерваў і крывяносных сасудаў.

У сваім новым даследаванні каманда мела намер высветліць, ці аказваюць фізічныя практыкаванні якое-небудзь прамое ўздзеянне на рост нервовых клетак, засяродзіўшы ўвагу выключна на мышачнай і нервовай тканках.

Эксперымент навукоўцы пачалі з вырошчвання асобных клетак мышачнай тканкі мышэй. Гэтыя клеткі ўтваралі доўгія валокны, якія затым спалучаліся паміж сабою, аб'ядноўваючыся ў невялікі пласт мышачнай тканкі, памер якой быў прыкладна роўны дыяметру манеты.

Пасля гэтага даследчыкі генетычна змянілі гэтую тканку, каб яна магла скарачацца ў адказ на святло. Шматкроць уключаючы і выключаючы святло, яны прымушалі мышачную тканку скарачацца, што імітавала працэс фізічнай актыўнасці.

Затым навукоўцы сабралі вадкасць з міякінамі, якія вылучаліся падчас «трэніроўкі», і дадалі яе да нервовых клетак, вырашчаных са ствалавых клетак мышэй.

Пасля таго, як нейроны падвергліся ўздзеянню сумесі міякінаў, яны пачалі расці ў чатыры разы хутчэй, чым нейроны, якія не атрымалі біяхімічны раствор.

Затым група задалася пытаннем, ці могуць чыста фізічныя практыкаванні без біяхімічных сігналаў мець аналагічны эфект.

Каб на яго адказаць, вучоныя вырасцілі маторныя нейроны на спецыяльным гелі, у які ўбудавалі маленькія магніты. З дапамогай вонкавага магніта яны прымушалі гелевы дыванок і нейроны на ім рухацца ўзад і наперад, імітуючы расцяжэнне, як пры практыкаваннях.

Даследчыкі «трэніравалі» нейроны такім спосабам па 30 хвілін у дзень. Вынікі аказаліся нечаканымі: нейроны, якія падвяргаліся механічнаму расцяжэнню, раслі гэтак жа актыўна, як нейроны, якія былі стымуляваныя міякінамі.

Такім чынам, адкрыццё навукоўцаў прадэманстравала, што стымуляванне росту нервовых клетак можа адбывацца не толькі дзякуючы біяхімічным сігналам, але і дзякуючы простым фізічным практыкаванням.

У далейшым аўтары плануюць вывучыць, як можна выкарыстоўваць мэтавую стымуляцыю мышцаў для росту і лячэння пашкоджаных нерваў, а таксама аднаўлення рухомасці ў людзей з нейрадэгенератыўнымі захворваннямі.

Каментары1

  • Lina
    25.11.2024
    I’ve always known it!

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі8

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку13

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць