Грамадства1616

Гродзенская газета зняла крынджовую рэкламу і параўнала выбары з гвалтоўным шлюбам ВІДЭА

Дзяржаўная газета «Гродзенская праўда» выклала ў тыкток ролік, каб заахвоціць моладзь удзельнічаць у выбарах прэзідэнта ў 2025 годзе. Атрымалася двухсэнсоўна.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Дзеі прапагандысцкага відэа адбываюцца ў ЗАГСе. Нявесту, якая трымае букет штучных кветак, вядзе бацька. Ён вучыць дачку жыццю:

— Ну што, дачушка. Зусім дарослая стала, замуж выходзіш. Дарэчы, як табе сукенка? Мама выбірала. А як табе зала? Прыгожая? Цётка дамовілася.

Дзяўчына, якая не вельмі разумее, што адбываецца, задае цалкам лагічнае пытанне:

— А чаму кветкі штучныя?

— Так больш практычна, — тлумачыць бацька і паказвае дачцэ жаніха. — Вось твой будучы муж, Мікалай. Дарэчы, я выбіраў.

Нявеста цяжка ўздыхае. Жаночы голас за кадрам настаўніцкім тонам кажа:

— Вось што бывае, калі выбіраеш не сам. Не дай іншым вырашыць за сябе. Выбірай сам.

@nashaniva У нас тут крындж дня!Гродзенская газета зняла трэш-рэкламу выбараў і параўнала іх з гвалтоўным шлюбам #выборы #выборыбеларусь #нашаніва #гродно #гародня #белорусы #беларусь #выборы2025 ♬ Funny 3 - Gold-Tiger

Мабыць, стваральнікі роліка вырашылі зрабіць метафарычны працяг фразы Лукашэнкі: «Любімую не аддаюць!». Палітык сказаў яе ў жніўні 2020 года, калі на яго мітынг не змаглі сагнаць нават бюджэтнікаў (ідэолаг БДУ раней распавядаў «Нашай Ніве», што з найбуйнейшага ўніверсітэта краіны туды не атрымалася прывесці хаця б 30 чалавек). Тым часам, на мітынг супраць гвалту і фальсіфікацыі выбараў на стэле «Мінск — горад-герой» па ўласнай ініцыятыве сабраліся сотні тысяч беларусаў.

У фразе «Любімую не аддаюць!» тады шмат хто пабачыў алегорыю на аб’юзіўныя адносіны. Лукашэнку тады малявалі як аб’юзера з акрываўленымі рукамі, які збівае маладую дзяўчыну.

Прымусовы шлюб, які паказала «Гродзенская праўда», сапраўды з’яўляецца лагічным працягам. У тым, што дзяўчыне нават не дазваляюць самой выбраць жаніха хаця б з некалькіх варыянтаў, зноў бачны паралелі з рэчаіснасцю. Гледзячы на тое, як знікаюць кандыдаты-спойлеры, можна выказаць здагадку, што фінал роліка будзе ў нейкай ступені прароцкім.

У каментарыях жартуюць, што ролю жаніха павінен быў выконваць 70-гадовы дзядуля.

Нават калі б аўтары газеты паставілі перад сабой задачу зрабіць сатырычнае відэа пра выбары ў Беларусі, наўрад ці ў іх атрымалася б лепей.

Каментары16

  • Ахаха
    18.11.2024
    Как перестать орать?))))
  • Андрусь
    18.11.2024
    Тата і Нікалай, відаць, у адным падраздзяленні прыслужваюць рэжыму. Надта ў абодвух пысы пратакольныя.
  • умка
    18.11.2024
    "У каментарыях жартуюць, што ролю жаніха павінен быў выконваць 70-гадовы дзядуля"
    ну які дзядуля? у роліку ж ясна сказана - Нікалай. ха-ця.. калі з 5-ці год у палітыцы, дзе год за 5 год, то.. упаўне сабе прынц ужо, як 70-гадовы дзядуля

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць