Грамадства2222

Стала вядомай самая частая прычына разводаў у Беларусі. І гэта не здрада

У пераважнай большасці выпадкаў ініцыятарамі разводаў выступаюць жанчыны.

Фота: Karl Tapales / Getty Iimages

Самай частай прычынай разводаў у Беларусі з'яўляюцца розныя погляды на жыццё. Пра гэта расказала суддзя Вярхоўнага суда Вера Кругава.

У больш чым палове выпадкаў прычынамі, па якіх муж і жонка скасоўвалі шлюб, з'яўляліся:

  • непераадольныя адрозненні ў поглядах на далейшае жыццё, адсутнасць агульных інтарэсаў, несумяшчальнасць характараў (54%);

  • раздзельнае пражыванне на працягу доўгага часу (каля 20%);

  • узаемная страта пачуцця кахання і павагі (больш за 10%);

  • наяўнасць шкодных звычак у аднаго з сужэнцаў: алкагалізм, наркаманія, гульняманія, а таксама факты праявы сямейнага гвалту (больш за 10%);

  • здрады (7%).

У большасці выпадкаў (72%) ініцыятарам разводу з'яўляліся жанчыны. На судах яны прысутнічаюць у тры разы часцей, чым мужчыны.

Бываюць і выпадкі прымірэння, калі муж і жонка праз некаторы час забіраюць заяву на развод — гэта адбываецца ў 18% выпадкаў.

Паводле слоў Кругавой, штогод скасоўваецца больш за 55% шлюбаў да ліку зарэгістраваных і гэты працэнт расце. У мінулым годзе ў 82% выпадкаў (24 963) разводзіліся пары, якія выхоўвалі непаўналетніх дзяцей.

Каментары22

  • Жвір
    19.11.2024
    > непераадольныя адрозненні ў поглядах на далейшае жыццё, адсутнасць агульных інтарэсаў, несумяшчальнасць характараў (54%);

    Цікава, а як у такім выпадку яны пабраліся шлюбам, па п'янай справе ? :)

    Яны што, зусім ня ведалі адно аднаго ? Цырк ды й годзе, трэ было некаму ажаніцца, каб высьветліць погляды на жыцьцё, сумяшчальнасьць характараў, і наяўнасьць агульных інтарэсаў !

    Я назваў бы гэтую самую шматлікую прычыну скасаваньня шлюбу - "татальная адсутнасьць глуздоў". Але я ня буду займацца перайменаваньнем, бо насамрэч у гэтай катэгорыі людзі ня шчырыя, якія проста хаваюць сапраўдную, канкрэтную нагоду пад агульнымі й нетлумачальнымі, але зручнымі сказамі. Празь гэта й адсотак...
  • ну
    19.11.2024
    гэта яўна не пра наш эталон сьвету
  • Циник
    19.11.2024
    Согласен что есть такие му... ки жить с которыми это просто треш. Но ещё роль играет та инфа которая льётся в уши везде практически какая у нас женщина ценность, королева и тп. Без адекватного сопоставления к реальности, просто потому что женщина. А мужчины должны её обеспечивать. Потому что должны)

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць