Спорт

«Аляксей Грышын заўсёды валодаў якасцямі пераможцы» - начальнік каманды

Заваяваць алімпійскае «золата» Аляксею Грышыну дапамаглі самавалоданне і стабільнасць. Такую думку выказаў начальнік нацыянальнай каманды Беларусі па фрыстайле Анатоль Пастухоў.

«Гэта гістарычная, надзвычай яркая і ў пэўнай ступені нечаканая падзея. Краіна атрымала першага алімпіёніка ў зімовых відах спорту», — адзначыў Пастухоў.

Паводле яго слоў, канкурэнтаздольныя былі ўсе чатыры беларускія фрыстайлісты: Аляксей Грышын, Дзмітрый Дашчынскі, Цімафей Слівец і Антон Кушнір. «Пытанне ў тым, хто можа ў канкрэтнай сітуацыі прадэманстраваць усё, што ўмее, а каму нейкія прычыны могуць не дазволіць гэта зрабіць.

Аляксей заўсёды валодаў якасцямі пераможцы», — сказаў начальнік каманды.

«Напярэдадні мы гаварылі: той спартсмен, які ў фінале зробіць дзве добрыя спробы, можа разлічваць на поспех. Так і адбылося. Акрамя самавалодання Аляксея спрацавала і маланкавае пралічванне ўсіх нюансаў сітуацыі.

Ён вельмі сур’ёзна рыхтаваўся, а вопыту яму не займаць», — лічыць Пастухоў.

Ён адзначыў, што непападанне ў фінал медальнай надзеі Антона Кушніра «азадачыла» каманду і ў «пэўнай ступені наклала дадатковую адказнасць на іншых».

Каментуючы 11‑е месца Дашчынскага, Пастухоў адзначыў, што для пападання ў прызёры яму неабходна было выканаць першую спробу на тым жа ўзроўні, што і другую. «Паўплывала невялікая памылка. На трэніроўках і размінках і Дашчынскі, і Кушнір выконвалі ўсё з заплюшчанымі вачыма. Цяжка ўлезці ў душу спартсмена і зразумець, што паўплывала на яго, але адна памарка вядзе да такога выніку. Тое ж самае Слівец: другую спробу ён зрабіў няякасна і заняў дзевятае месца. Патрэбны ўстойлівасць і стабільнасць», — сказаў начальнік каманды.

Пастухоў адзначыў выступленне Асоль Слівец, якая напярэдадні ў жаночым фінале заняла чацвёртае месца. «Мы гаворым ёй вялікае дзякуй пасля таго, як яна нарадзіла і пачала настойліва трэніравацца. Лічу, гэта нармальнае месца. Яна праявіла максімум старання», — сказаў Анатоль Пастухоў.

Яшчэ адна беларуская фрыстайлістка Ала Цупер, выйграўшы кваліфікацыю, была ў фінале толькі восьмай. «Мы ведаем яе недахопы. Яна губляецца. Калі б яна выступіла так, як у кваліфікацыі, пытанняў бы не было. Гэта сфера псіхалогіі. Акрамя таго, яна не да канца аднавілася пасля траўмы і магла ўвогуле не выходзіць на старт. Таму прад’яўляць прэтэнзіі не трэба. Яна чалавек вельмі адданы і працавіты», — падкрэсліў Пастухоў.

На яго думку, Цімафей і Асоль Слівец могуць паказаць вельмі высокія вынікі на наступных Алімпійскіх гульнях у Сочы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну5

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране, Іран у адказ атакаваў амерыканскія базы ў рэгіёне

Сёння стартуе чэмпіянат свету па футболе1

Папа Леў асвяціў вежу Ісуса Хрыста ў барселонскім храме Святога Сямейства роўна праз 100 гадоў пасля смерці Гаўдзі1

Што колер вашых валасоў можа сказаць пра ваша здароўе

Загінуў адміністратар вядомага Z-канала, у якім смакуюць расійскія ўдары па цывільных аб'ектах8

Кубракоў загадаў падначаленым актыўней змагацца з матацыклістамі3

Прапагандыст Баравік да Дня Расіі напісаў надзвычай бяздарны верш з яе праслаўленнем17

Якія прадуктовыя сеткі з'явіліся і зніклі ў Беларусі ў апошнія гады? Такіх нямала2

«Ён сапраўды дапамог украінскай арміі». Ва Украіне запусцілі насмешлівы флэшмоб пра Макса Каржа29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну5

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць