Свет11

Олаф Шольц заклікаў свайго галоўнага апанента «не гуляць у рускую рулетку»

Федэральны канцлер Германіі Олаф Шольц заклікаў кіраўніка апазіцыйнага Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Фрыдрыха Мерца быць асцярожным адносна заяў пра магчымыя пастаўкі дальнабойных ракет Taurus Украіне і не «гуляць у рускую рулетку» з бяспекай Германіі, піша «Еўрапейская праўда».

Олаф Шольц. Фота: AP Photo/Markus Schreiber

Выступаючы на партыйнай канферэнцыі ў Берліне, Олаф Шольц згадаў, што Мерц хоча паставіць Расіі, ядзернай дзяржаве, ультыматум адносна магчымых паставак Taurus.

«Я магу толькі сказаць: будзьце асцярожныя! Нельга гуляць у рускую рулетку з бяспекай Германіі», — заявіў Шольц.

Паводле ягоных слоў, «калі гаворка ідзе пра пытанні вайны і міру, неабходная халодная галава». Сам Шольц пры гэтым, маўляў, застаецца «цвёрдым і ўраўнаважаным», і грамадзяне Германіі могуць на гэта разлічваць.

Перад тым, у кастрычніку, Мерц прапанаваў канцлеру Олафу Шольцу выставіць Пуціну ультыматум і абмеркаваць яго змест з еўрапейскімі калегамі.

«Яму трэба сказаць: калі ён цягам 24 гадзін не спыніць бамбаваць цывільнае насельніцтва ва Украіне, тады Германія павінна адправіць ракеты Taurus, каб знішчыць шляхі забеспячэння, якія гэты рэжым выкарыстоўвае, каб нашкодзіць цывільнаму насельніцтву Украіны», — казаў тады Мерц.

Германія на чале з Олафам Шольцам паслядоўна адмаўляецца перадаваць Украіне крылатыя ракеты Taurus — нават пасля таго, як сваё дальнабойнае ўзбраенне перадалі Вялікабрытанія, Францыя і ЗША.

Каментары1

  • Жыгуль
    01.12.2024
    Так, таварыш Шольц, ваша халодная галава у́жо паказала сваю эфектыу́насць

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць27

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў1

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін15

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

Украінскія беспілотнікі атакавалі склад Wildberries у Екацярынбургу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць27

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць