Грамадства22

Сірыйскія паўстанцы атрымлівалі і беларускую зброю

Пасярэднікам у пастаўках супрацьтанкавых ракетных комплексаў была Балгарыя.

Аляксандр Лукашэнка і Башар Асад падчас сустрэчы ў Менску, Беларусь, 26 ліпеня 2010 года. Фота: AP/Мікалай Пятроў, БелТА

Аляксандр Лукашэнка падтрымліваў і працягвае падтрымліваць Башара Асада, ужо былога прэзідэнта Сірыі. Але, падобна, што пры гэтым сірыйская апазіцыя атрымлівала беларускае ўзбраенне, паведамляе Беларускі расследавальніцкі цэнтр. Як так сталася?

У 2015 годзе Беларусь адправіла ў Балгарыю 240 пераносных супрацьтанкавых ракетных пускавых установак ATGS 9P135M «Конкурс», а таксама 140 ручных гранатамётаў AGS-17 на агульную суму €37,9 млн. У тым жа годзе Сафія перадала 136 установак «Конкурс» ЗША і яшчэ 80 — Саудаўскай Аравіі. «Конкурсы» — гэта савецкія супрацьтанкавыя ракетныя комплексы. Эксперты кажуць, што для патрэбаў амерыканскага і саудаўскага войскаў яны не ўяўлялі цікавасці. У гэты перыяд ЗША рэалізоўвалі праграму па ўзбраенні сірыйскай апазіцыі.

Апроч таго, прадстаўнікі амерыканскай абароннай кампаніі «Regulus Global» у імэйл-перапісцы сцвярджалі, што яе вайсковыя інструктары праходзілі ў Беларусі навучанне па выкарыстанні такіх СТРК. Гэта стала вядома з матэрыялаў справы аб гібелі аднаго з гэтых інструктараў у Балгарыі праз няшчасны выпадак на палігоне. Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці OCCRP назваў «Regulus Global» падрадчыкам Пентагону.

Прадстаўнік Камандавання спецыяльных аперацыяў ЗША лейтэнант-камандэр Мэцью Ален у каментары выданню BuzzFeed у 2015 годзе таксама заявіў, што Пентагон набываў у Беларусі ракеты для праграмы ўзбраення сірыйскіх паўстанцаў.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка не раз выказваў падтрымку Башару Асаду. Пасля з'яўлення паведамленняў пра ўцёкі апошняга ў Маскву, Лукашэнка запэўніў, што з былым сірыйскім лідарам у яго «добрыя былі чалавечыя стасункі».

«Ніякі ён не дыктатар. Ён лекаваў людзей як лекар. Ён ніколі нікога не забіваў», — сказаў Лукашэнка 10 снежня падчас працоўнай паездкі ў Барысаў.

Каментары2

  • Ганьба
    12.12.2024
    А што ты, апазіцыянер, ведаеш пра шматвектарнасць?
  • Cybill
    12.12.2024
    Чавэлы. Больш каментаў няма.

Цяпер чытаюць

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец13

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Усе навіны →
Усе навіны

У Іспаніі знік 37‑гадовы беларус. Блізкія не могуць знайсці яго ўжо тыдзень2

Расійскі вайсковец, які ваяваў ва Украіне, запісаў зварот да Пуціна і папярэдзіў пра мяцеж. Яго арыштавалі13

Вучыч заявіў, што праз некалькі тыдняў падае ў адстаўку3

Ці можна ў Беларусі ўзяць з сабой на пляж сабаку?8

Заўзятары, якія прыехалі на чэмпіянат свету ў ЗША, у шоку ад амерыканскай культуры чаявых26

У Мінску ціха зачынілі раддом №3 на вуліцы Леніна11

Генпракурор пра студэнтаў ЕГУ: Пагалоўна, без разбору прыцягваць да адказнасці ніхто не будзе12

Эйсмант — Зяленскаму: Маўчы лепш. Глядзіце, каб ядзерная зброя не стаяла на мяжы28

Украінскі вайсковец: Сцэнарый 2022 года, калі ішлі калоны з Беларусі, цяпер нерэалістычны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец13

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць