Сілавікі пахваліліся, што ўзламалі тэлеграм-акаўнт Кабанчука, і апублікавалі доказы
У чацвер тэлеграм-канал, звязаны з сілавікамі, заявіў пра ўзлом тэлеграм-акаўнта прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета, былога намесніка камандзіра палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука. У каментары «Люстэрку» сам ён абверг гэтую інфармацыю і заявіў пра немагчымасць узлому яго акаўнта ў Telegram. Але на гэтым справа не скончылася.

— Узлому не было, з маім акаўнтам у Telegram усё добра, — заявіў Вадзім Кабанчук «Люстэрку». — У мяне ўключаная двухфактарная верыфікацыя, якая робіць узлом немагчымым.
Са слоў Кабанчука, скрыншоты і фота дакументаў, якія з'явіліся ў канале сілавікоў, імаверна, былі ўзятыя імі з перапісак іншых карыстальнікаў Telegram або іншых месенджараў.
Калі каментар Кабанчука быў апублікаваны, губазікаўцы абверглі яго словы, апублікаваўшы скрыншот перапіскі Кабанчука з журналісткай «Люстэрка» за 24 чэрвеня 2023 года.
Выданне пацвердзіла, што гэта паведамленне сапраўднае. А паколькі акаўнт журналісткі дакладна не быў нікім узламаны, застаюцца пытанні да лічбавай бяспекі Кабанчука.
-
Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка
-
Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі
-
«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары