Свет33

ХАМАС перадаў Ізраілю спіс закладнікаў, якіх павінны вызваліць сёння. Ізраіль абвясціў спыненне агню

ХАМАС перадаў спіс закладнікаў, якіх плануе вызваліць сёння. Гэта тры жанчыны. 

Як піша The Times of Israel, ХАМАС перадаў спіс закладнікаў, якіх плануе вызваліць сёння. Гэта параненая Ромі Ганін (24 гады), Эмілі Дамары (28 гадоў) і Дарон Штэйнбрэхер (31 год).

Тры грамадзянскія жанчыны былі ўзятыя ў закладніцы 7 кастрычніка 2023 года падчас нападу ХАМАС, у выніку якога каля 1200 чалавек былі забітыя і 251 выкрадзены

Ганін была выкрадзена з фестывалю «Нова» 7 кастрычніка 2023 года, а Дамары і Штэйнбрэхер былі выкрадзены са сваіх дамоў у кібуцы Кфар-Аза.

У канцылярыі прэм'ер-міністра Ізраіля пацвердзілі, што атрымалі спіс.

Спыненне агню ў сектары Газа ўступіць у сілу ў 12:15 па Мінску, заявіла канцылярыя Нетаньяху пасля гэтага. 

Паводле пагаднення аб перамір'і, ХАМАС абавязаны быў падаць спіс закладнікаў за 24 гадзіны да іх вызвалення, але не зрабіў гэтага. У адказ прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што працягне рэжым агню. У выніку новых удараў ЦАХАЛ па сектары Газа, па інфармацыі ХАМАС, загінулі як мінімум 12 чалавек.

ХАМАС патлумачыў адсутнасць спісу тэхнічнымі прычынамі. 

У абмен на трох закладнікаў Ізраіль павінен адпусціць з турмаў 1890 палесцінскіх зняволеных.

Каментары3

  • Aresa
    19.01.2025
    Гэта катастрофа! Цяпер паўсюль будуць забіваць, гвалціць і браць закладнікаў. Высокарэнтабельны занятак. Трох на 1890! Астатніх, трэба думаць, пасьпелі закатаваць? Віншую ўсіх, хамас бліскуча перамог. Па логіцы падзей, яму ж яшчэ Захад адваліць процьму грошай... Толькі ня трэба цяпер войкаць, калі ўсім стане балюча. Па заслузе.
  • Ў
    19.01.2025
    Aresa, лёгка казаць і разважаць з канапы. А тым, хто знаходзіцца ў закладнікаў ХАМАС, таксама ж і рэжыма лукі, не пазайздросціш. Вы і не можаце сабе ўразіць, як гэта быць у няволе, асабліва ў такіх бесчалавечных тэрарыстычных рэжымаў. Таму я і з Пазняком у нечым згодны - трэба рабіць усё, каб нявінныя людзі выйшлі з турмаў. Гэта галоўная задача, а ўсё астатняе гэта нішто
  • Прохожий
    19.01.2025
    На Зеркале написано что не 1890, а 90 человек взамен освободит Израиль.

Цяпер чытаюць

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Расіянка Ірына на Land Cruiser пабілася з аршанскімі даішнікамі і палохала іх мужам-пракурорам13

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Гедройця

Кіеў прапаноўваў перадаць затрыманую за шпіянаж беларуску Кардаш не толькі Мінску

У Кіеве назвалі колькасць узятых у палон беларусаў8

Дуліна — Калеснікавай: Ратаваць трэба ўвесь народ ад тыраніі, а не толькі палітвязняў37

Рыжанкоў: ЕС ужо загуляўся з гэтымі санкцыямі9

Дзяўчыне захацелася ўзяць сабе трайное прозвішча, дзе два — прозвішчы двух мужоў4

Пуцін зноў пайшоў у народ. Журналісты заўважылі тут заканамернасць20

«Будзе няважна, дэмакратычнае кіраванне ў Беларусі ці не». Леў Львоўскі расказаў, чаму маладых беларусаў чакае горкая доля36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць