У Беларусі ніводную партыю ніколі не гнабілі, нават БНФ. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам пасля галасавання на прэзідэнцкіх выбарах.

Лукашэнка заявіў журналістам пра партыйную свабоду ў Беларусі.
«Таму што ў адзінай краіне на постсавецкай прасторы, у Беларусі, мы ні адну партыю ніколі не гнабілі. Нават Беларускі народны фронт. Нават Зянона Пазняка, чый пункт гледжання цалкам адрозніваецца ад майго», — заявіў Лукашэнка.
Ён прызнаўся, што віншаваў Пазняка з юбілеем нядаўна.
«І прызнаю, што гэта сапраўдны рэвалюцыянер, — сказаў Аляксандр Лукашэнка і дадаў. — Калі б тая палітыка, якую яны праводзілі ў сярэдзіне 90-х, мы б ужо даўно ваявалі з вамі. Але мы нават іх не ціснулі. Тым больш камуністаў. У нашых цяперашніх камуністаў гэта наогул палітыка справядлівасці, гэта наша палітыка. Чаго яны супраць мяне будуць галасаваць?»
У Беларусі былі ліквідаваны ўсе апазіцыйныя партыі. Пасля 2020 года ў Беларусі з 15 засталіся толькі чатыры палітычныя партыі — Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі, Камуністычная партыя Беларусі, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці і новая «Белая Русь».
-
Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка
-
Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі
-
«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары