Свет1111

Расія вызваліла зняволенага амерыканца ў рамках нейкай здзелкі з ЗША

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сёння дамогся вызвалення грамадзяніна ЗША, настаўніка Марка Фогеля, затрыманага ў Расіі ў 2021 годзе па абвінавачванні ва ўвозе медыцынскай марыхуаны, паведаміў Белы дом.

Марк Фогель

Перамоўшчыкам быў спецпасланнік Трампа Стыў Уіткаф, чый самалёт сёння прыляцеў у Маскву

Фогеля вывезлі з краіны на самалёце Уіткафа. Самалёт вылецеў з Масквы каля 21:00 па мясцовым часе (супадае з мінскім).

Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Майкл Уолтц апублікаваў у сувязі з гэтым заяву ў сацыяльнай сетцы X:

«Сёння прэзідэнт Дональд Дж. Трамп і ягоны спецыяльны пасланнік Стыў Уіткаф абвяшчаюць, што спадар Уіткаф пакідае паветраную прастору Расіі разам з Маркам Фогелем — амерыканцам, які быў затрыманы ў Расіі.

Прэзідэнт Трамп, Стыў Уіткаф і дарадцы прэзідэнта правялі перамовы аб абмене, які стаў жэстам добрай волі з боку Расіі і сведчыць аб тым, што мы рухаемся ў правільным кірунку для заканчэння жорсткай і разбуральнай вайны ва Украіне.

З моманту ўступлення прэзідэнта Трампа на пасаду яму ўдалося дамагчыся вызвалення амерыканцаў, затрыманых па ўсім свеце, і ён працягне гэтую працу, пакуль усе зняволеныя грамадзяне ЗША не будуць вернутыя на радзіму. Ужо сёння ўвечары Марк Фогель апынецца на амерыканскай зямлі і ўз'яднаецца са сваёй сям'ёй і блізкімі дзякуючы лідарству прэзідэнта Трампа».

Ніякіх падрабязнасцяў, ці вызвалілі Злучаныя Штаты або іх саюзнікі кагосьці ўзамен, Уолтц не падаў. Таксама невядома, ці абмяркоўваліся падчас сустрэчы іншыя пытанні, уключаючы Украіну. Прадстаўнікі Белага дома адмовіліся каментаваць гэтыя пытанні.

У мінулым настаўнік, амерыканец Марк Фогель адбываў тэрмін у Расіі па абвінавачванні ў гандлі наркотыкамі. У 2021 годзе ён быў асуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі. ЗША прызнавалі яго «незаконна затрыманым».

Прылёт Стыва Уіткафа — гэта першы візіт у Маскву высокапастаўленага амерыканскага чыноўніка за больш чым тры гады. Перад гэтым апошні раз у сталіцы Расіі быў Уільям Дж. Бернс, тагачасны дырэктар ЦРУ, які наведваў Маскву ў лістападзе 2021 года, каб паспрабаваць прадухіліць баявыя дзеянні ва Украіне.

Каментары11

  • Ганна
    11.02.2025
    І як гэтыя падкілімныя дамовы крамля і Трампа набліжаюць мір ва Украіне?
  • ФакІкс
    11.02.2025
    Толькі аб наркаманах і клапоцяцца. Цьфу
  • Васіль
    11.02.2025
    Расейцы вучацца рабіць "жэсты добрай волі". Вось так і набліжаецца мір.

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць