Спорт22

Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Шарснёў раскрытыкаваў Мінспорту

Мікалаю Шарснёву не падабаецца падыход Міністэрства спорту да беларускага футбола, піша партал bel.football.

Мікалай Шарснёў. Фота: abff.by

На думку Шарснёва, Мінспорту стварае сітуацыю канфлікту, а не кампрамісу. Пра гэта ён сказаў, выступаючы з дакладам падчас канферэнцыі Асацыяцыі, якая праходзіла ў сталічным доме футбола.

«Мінспорту летась не падпісала каштарыс Федэрацыі, не дазволіўшы атрымаць сродкі ад партнёраў. Праз гэта грошы недаатрымалі рэгіёны. Грошы УЕФА і ФІФА ідуць на канкрэтныя праекты і кантралююцца, дзесяць зборных не фінансуюцца з Мінспорту», — адзначыў ён.

Таксама Шарснёў абурыўся таму, што Беларусь «фактычна згубіла другую лігу».

«Там гуляюць, па-іншаму не сказаць, калектывы агульнафізічнай падрыхтоўкі», — сказаў ён.

Падчас канферэнцыі Шарснёў уступіў у эмацыянальны дыялог з намеснікам міністра спорту Аляксандрам Дараховічам, перадае betnews.

«Неяк нават не чакаў… Думаў, прыйду на вынікі, будуць высновы, аналіз, але, на жаль, пачуў, што ўсе вакол вінаватыя. А аналіз дзе? Чаму няма выніку? Чаму дрэнна гуляем? Каб рабіць высновы, трэба рабіць аналіз. А калі няма яго, ёсць толькі гучныя словы пра тое, што ўсе вакол вінаватыя?» — адказаў на яго прамову Дараховіч.

На што Шарснёў сказаў «маладому намесніку міністра», што «не трэба яго вучыць» і ў яго «больш досведу кіраўніцкай працы».

У 2023 годзе выданне «Трыбуна» паведамляла пра напружанасць паміж Мінспорту і АБФФ. Адзначалася, што міністр спорту стварае альтэрнатыўную федэрацыю футбола, бо не можа ўплываць на АБФФ.

Каментары2

  • даведка
    14.03.2025
    У Шерстнёва столько управленческого опыта, что Кочановой с её корками инженера водопроводных систем и канализации приходится искать молоко и спасать «Ми-шу».
  • выглядит так
    14.03.2025
    по внешнему виду и супленьню бровей он из красауцау и тех же россиян, на месте беларусов в Беларуси...

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень125

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Усе навіны →
Усе навіны

«Ад бязвыхаднасці з'ездзіў у Беларусь, дзе яму зрабілі аперацыю». Пабрацім расказаў, што вядома пра арыштаванага каліноўца Андрэя Сяргеева13

Уводзіцца адміністрацыйная адказнасць для аператараў за дрэнную сотавую сувязь1

«Уся турма ўвосені 2023 года чула, як працавалі над Дзядком»5

Зяленскі звярнуўся да ўкраінцаў: Карыстайцеся, калі ласка, сховішчамі. Я вас вельмі прашу, вельмі5

Мінчанка вяртаецца на радзіму пасля 23 гадоў жыцця ў ЗША. Бо дзяцей хоча нараджаць толькі тут — каб былі рускамоўнымі63

У расійскай Пензе прайшлі масавыя аблавы на мужчын, якія не сталі на вайсковы ўлік12

Улады Венесуэлы пачалі дыялог з апазіцыяй7

У 29 гадоў памёр прадзюсар Дрэйка і Беёнсе Тэй Кіт

У Бярозе вярнуліся да аднаўлення знакамітага кляштара картэзіянцаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень125

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць