Грамадства

У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек

На 27 сакавіка 2025 года КДБ і МУС прызналі ў Беларусі 269 «экстрэмісцкіх фармаванняў». Паводле інфармацыі «Вясны», за «стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні» ў Беларусі асудзілі мінімум 258 чалавек, 58 з іх — завочна.

За «стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім» (арт. 361-КК) асуджаныя мінімум 258 чалавек. Па гэтым артыкуле былі асуджаныя мінімум 22 журналісты і 11 блогераў, шэсць юрыстаў і адвакатаў, 24 актывісты, 10 былых сілавікоў, 31 палітыка, 19 дзеячаў культуры.

Сярод асуджаных — 41 жанчына. 36 чалавек асуджаныя за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні» за падтрымку Украіны ў вайне. 58 чалавек асудзілі завочна.

Паводле арт. 361-1 КК у спалучэнні з іншымі артыкуламі КК судзілі пяць замежнікаў: Юрыя Зянковіча, які мае амерыканскае грамадзянства, грамадзяніна Украіны Аляксандра Катовіча, немца Рыка Крыгера, расіян Андрэя Паднябеннага і Алега Сычова.

Першы прысуд паводле арт. 361-1 КК у спалучэнні з іншымі артыкуламі быў вынесены 6 верасня 2021 года Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку па «справе Каардынацыйнай рады», якую прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». «Каардынацыйную раду» абвінавачанне палічыла «экстрэмісцкім фармаваннем», мэта якога нібыта складалася ў каардынацыі пратэстаў і ў канчатковым выніку — у захопе ўлады.

Каментары

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна11

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя2

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

Ад Baldur’s Gate 3 да Minecraft: з'явіўся сайт-каталог, дзе сабраны 180 відэагульняў па-беларуску5

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння13

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна11

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць