Грамадства

Навукоўцы налічылі ў Беларусі 12 відаў кляшчоў

За ўвесь час даследаванняў на тэрыторыі Беларусі зарэгістравана 12 відаў кляшчоў трох родаў, расказала генеральная дырэктарка па навуковай рабоце НПЦ па біярэсурсах Таццяна Волкава. Яе словы прыводзіць газета «Навука», заўважыў тэлеграм-канал De facto.

Эпідэмічнае значэнне для чалавека маюць такія віды, як Ixodes ricinus (найбольш шматлікі і агрэсіўны да людзей від), Ixodes persulcatus і Dermacentor reticulatus.

Кляшчы не падаюць з дрэў, затое самкі падцікоўваюць чалавека на расліннасці вышынёю да 1 м — захоп адбываецца на ўзроўні каленяў. Таму і рэкамендуюць на ўчастках скошваць траву. Пры выхадзе ў лес пажадана надзяваць не вельветавае і ваўнянае адзенне, за якое кляшчам лягчэй зачапіцца, а штосьці з гладкімі паверхнямі.

Эфектыўным сродкам у барацьбе з клешчавым энцэфалітам з'яўляецца вакцынацыя. Універсальнай экстраннай хіміяпрафілактыкай ад барэліёзу можа стаць даксіцыклін або яго аналагі (для дзяцей ёсць супрацьпаказанні), які трэба прыняць аднаразова ў першыя трое сутак з моманту ўкусу кляшча.

Каментары

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі5

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

18‑гадовы сын Рамзана Кадырава Адам атрымаў званне Героя Чачні. Другі раз8

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна20

Купалаўскі тэатр прэзентуе спектакль «Чорны замак Альшанскі»1

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

«Павісла на гэтых жалязяках». Мінчанцы турнікетам зламала нагу ў метро26

41‑гадовую жанчыну з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе. Да яе чапляліся яшчэ ў 2020‑м

У Мінску зараз +13°С, а ў Касцюковічах амаль +30°С2

Алёна Свірыдава скараціла колькасць выступленняў з-за хранічнага захворвання7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі5

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць