Свет11

Іран прывёў сваю армію ў стан павышанай гатоўнасці, баючыся ўдару ЗША

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі прывёў узброеныя сілы Ірана ў стан павышанай гатоўнасці, паведамляе Reuters са спасылкай на высокапастаўленага іранскага чыноўніка. Гэта адбылося на фоне таго, што ЗША патрабавалі правесці перамовы па ядзернай праграме Ірана, а ў адваротным выпадку — пачаць бамбардзіроўку.

Вярхоўны лідар аятала Алі Хаменеі. Фота: Office of the Iranian Supreme Leader via AP

Іран накіраваў паведамлення Іраку, Кувейту, Аб'яднаным Арабскім Эміратам, Катару, Турцыі і Бахрэйну аб тым, што любая падтрымка нападу ЗША на Іран, уключаючы выкарыстанне іх паветранай прасторы або тэрыторыі амерыканскімі вайскоўцамі падчас нападу, будзе разглядацца як варожы акт.

Асцярогі з нагоды больш маштабнага рэгіянальнага канфлікту ўстрывожылі дзяржавы вакол Персідскага заліва, які мяжуе з аднаго боку з Іранам, а з другога — з саюзнымі ЗША арабскімі манархіямі, на якія прыпадае значная доля сусветных паставак нафты.

Іран спрабуе заручыцца большай падтрымкай Расіі, але скептычна ставіцца да прыхільнасці Масквы, сказаў іншы іранскі чыноўнік.

У сакавіку паведамлялася, што Трамп накіраваў Хаменеі ліст, дзе даваў два месяцы на заключэнне новай ядзернай здзелкі. Іран ад прамых перамоў адмовіўся.

Іран доўгі час адмаўляў, што хоча стварыць ядзерную зброю. Тым не менш, ён паскарае ўзбагачэнне ўрану да 60% чысціні, што блізка да прыкладна 90% зброевага ўзроўню, папярэджвае агенцтва ААН па ядзерным наглядзе.

Заходнія дзяржавы заяўляюць, што няма неабходнасці ўзбагачаць уран да такога высокага ўзроўню ў рамках якой-небудзь цывільнай праграмы і што ні адна іншая краіна не рабіла гэтага без стварэння ядзерных бомбаў.

Каментары1

  • бабруйчанін
    06.04.2025
    У першы заход каб патрафіць Тэль Авіву Трамп скасавал " зделку" з Іранам.Ёсць " фетфа " забарона на ядзброю яшчэ ад першага аятолы Хаменіі Дзля персаў аятолл гэта чыннік .Калі Трамп пойдзе на гэта адказ будзе і па Тэль Авіву таксама Як у Іраке " аванцюру" Буша мал наўрядці саюзнікі падтрымают Трампа ці пачнут " абмяркоўваць" падтрымку месяц 6 год..
    Заўзятарам Нетаньяху Тэль Авіва сваю " неіснуючую" ядзброю Ізраіль праз усе забароны атрымал парушыл ўсе дамовы ..

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць