Свет

Памёр аўтар першага твора мастацтва, размешчанага на Месяцы

Бельгійскі мастак Пол Ван Хейданк, які стаў першым мастаком, чые работы былі размешчаныя на Месяцы, памёр ва ўзросце 99 гадоў. Пра гэта паведаміла ягоная сям'я, піша Euronews. Інсталяцыю Ван Хейданка «Загінулы астранаўт» размясцілі на паверхні Месяца 1 жніўня 1971 года.

Пол Ван Хейданк нарадзіўся 8 кастрычніка 1925 года ў Анверы і быў вядомым у сябе на радзіме і за яго межамі мастаком, які таксама ствараў карціны, малюнкі і калажы.

Ягоная самая знакамітая работа «Загінулы астранаўт» — гэта 8,5-сантыметровая алюмініевая скульптура ў выглядзе ляжачага касманаўта ў скафандры і мініяцюрная мемарыяльная дошка ў памяць пра загінулых падчас» касмічнай гонкі» — у перыяд суперніцтва паміж ЗША і СССР у галіне асваення космасу. На ёй значацца імёны васьмі амерыканскіх астранаўтаў і шасці савецкіх касманаўтаў.

Скульптура «Загінулы астранаўт» і мемарыяльная дошка на паверхні Месяца. Фота: NASA

Аўтару ўдалося зрабіць інсталяцыю даволі лёгкай, але пры гэтым трывалай і здольнай вытрымаць экстрэмальныя перапады тэмператур на паверхні Месяца.

1 жніўня 1971 года астранаўт НАСА Дэвід Скот усталяваў работу на паверхні спадарожніка Зямлі ў месцы пасадкі экіпажа «Апалон-15», які атрымаў назву Хэдлі-рыле.

На працягу дзесяцігоддзяў «Загінулы астранаўт» лічыўся адзіным творам мастацтва на Месяцы, але ў лютым мінулага года яму давялося падзяліць гэты гонар са 125 міні-скульптурамі, выкананымі амерыканскім мастаком Джэфам Кунсам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя4

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць