Свет2222

Макрон атрымаў па твары ад жонкі

Камера зафіксавала нечаканы момант паміж прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам і яго жонкай падчас іх прыбыцця ў В'етнам. Жэст першай лэдзі, што выклікаў розныя інтэрпрэтацыі, імгненна распаўсюдзіўся ў сацсетках і стаў аб’ектам спекуляцый.

Першая лэдзі Францыі Брыжыт Макрон рэзка дакранулася да твару прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона на борце самалёта, які прызямліўся ў аэрапорце Ханоя 25 мая, паведамляе Le Figaro.

Агенцтва Associated Press зняло на відэа, як адкрываюцца дзверы прэзідэнцкага самалёта, пасля чаго Брыжыт Макрон, якую цалкам не відаць, дакранаецца рукой да твару мужа.

Прэзідэнт Францыі выглядае здзіўленым, але пасля гэтага вітаецца махам рукі. Калі пара рыхтуецца спусціцца па трапе, Макрон працягвае руку жонцы, але яна адмаўляецца яе прыняць.

Відэа шырока разышлося ў сацсетках. Першапачаткова ў Елісейскім палацы адмаўлялі сапраўднасць відэазапісу. Затым крыніца Le Figaro, блізкая да атачэння Макрона, паведаміла, што паміж парай адбылася «банальная сварка».

Крыніца назвала гэта звычайнай «пяшчотнай перапалкай» паміж мужам і жонкай перад пачаткам афіцыйнай паездкі, момант блізкасці і расслаблення, які некаторыя скарысталі для распальвання змоваў.

Паездка прэзідэнта Францыі прадугледжвае візіты ў В'етнам, Інданезію і Сінгапур.

Каментары22

  • Стрэлачка
    26.05.2025
    Калі б Макрон “дакрануўся” да твару жонкі, яго б ужо лінчавалі. А гвалту ад жанчын не бывае.
  • Яўген
    26.05.2025
    Дзе каменты ад хвеміністак з асуджэньнем сямейнага гвалту? Ці стрэлачка не круціцца?
  • Беларус
    26.05.2025
    Вось і сапраўды важныя падчас вайны навіны.
    А потым гэткія жонкі шчыра не разумеюць, чаму прылятае ў адказ і распачынаюць фем-ёньчаньне пра "піў/біў/не ўдзяляў увагі". Гендарная роўнасць пачнецца тады, калі будзе аднолькавая адказнасьць за ўчынкі ў незалежнасьці ад гендару. Але фемсуполке такая справядлівасьць і роўнасць не патрэбная. Уявіце сабе, які лямант распачаўся б, калі б сітуацыя была адваротная і па твары ляснўлі гэтай Брыджыт? Пэўна, ужо б патрабавалі адстаўкі Макрона. А так усё звядзецца да "хі-хі, ха-ха", "яна ж дзяўчынка".

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе4

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя4

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе4

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць