Грамадства44

Стрыжак расказаў, як Мельнікава з грашыма хацела далучыцца да працы «Байсола»

Кіраўнік Фонду салідарнасці «Байсол» Андрэй Стрыжак расказаў у фэйсбуку пра прапанову супрацоўніцтва, якую атрымаў у мінулым годзе ад цяпер зніклай спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікаў. Мельнікава нібыта прапаноўвала грошы, але за гэта хацела ўдзельнічаць у ацэнцы заявак у фонд.

Анжаліка Мельнікава

Як сцвярджае Стрыжак, упершыню ён асабіста сустрэўся з Анжалікай Мельнікавай пасля леташняй канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні.

Падчас той размовы Мельнікава нібыта прапанавала дапамагчы фінансава ініцыятывам, якія рэалізуюцца праз праграму «Байсол». Яна была гатовая даць 5000 еўра, але хацела пры гэтым мець доступ да разгляду заяў, што паступаюць у фонд як з Беларусі, так і з-за мяжы.

Аднак жа, па словах Стрыжака, у «Байсоле» такога не практыкуецца, тут нельга проста прынесці грошы і атрымаць доступ да ўсіх заявак. Да таго ж і сума ў 5000 еўра не надта вялікая, каб на нешта прэтэндаваць.

Пазней, пасля напаміну пра гэтую прапанову, Мельнікава паабяцала вярнуцца да размовы пазней, але больш гэтага не рабіла. 

Ці павінны гэтыя грошы былі ісці ад Каардынацыйнай рады, ці гэта была асабістая ініцыятыва Мельнікавай з іншай крыніцай фінансавання, Андрэй Стрыжак не ведае.

Каментары4

  • Ме
    28.05.2025
    Мог бы і праз яшчэ 5 месяцаў расказаць.
  • Dzianis
    28.05.2025
    Людзі, я вас не разумею. Вы або гэбэшныя боты, або не ўваходзіце ў лік тых, хто звяртаўся па дапамогу ў BYSOL. Адна з нямногіх арганізацый, што сапраўды працуюць.
  • Сярожа
    30.05.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць