Свет

Тэйлар Свіфт выкупіла правы на свае першыя шэсць альбомаў

Амерыканская спявачка Тэйлар Свіфт выкупіла правы на арыгінальныя запісы (мастар-запісы) сваіх першых шасці альбомаў. Яна паведаміла пра гэта праз зварот на сваім афіцыйным сайце, падкрэсліўшы, што цяпер уся яе музыка цалкам належыць ёй.

Тэйлар Свіфт. Фота: Matt Winkelmeyer/Getty Images for The Recording Academy

Спачатку правамі на гэтыя альбомы валодаў лэйбл Big Machine Records, з якім Свіфт падпісала кантракт яшчэ ў 15 гадоў. У 2019 годзе правы былі выкупленыя музычным менеджарам Скутэрам Браўнам (з якім у Свіфт былі асабістыя канфлікты), калі яго кампанія набыла сам лэйбл. Пазней, у 2020 годзе, Браўн прадаў правы інвестыцыйнаму фонду Shamrock Capital, не папярэдзіўшы Свіфт.

У адказ на гэта спявачка вырашыла перазапісаць усе шэсць альбомаў, каб аднавіць кантроль над сваёй творчасцю. З 2021 па 2023 год яна ўжо выпусціла новыя версіі Fearless, Red, Speak Now і 1989. Пакуль што не былі перазапісаныя толькі Reputation (2017) і дэбютны Taylor Swift (2006), і не вядома, ці будуць яны ўрэшце выпушчаныя.

Такім чынам, Тэйлар Свіфт здолела вярнуць сабе правы на сваю раннюю творчасць, якая доўгі час была не пад яе кантролем. Яна атрымала правы на відэакліпы, канцэртныя запісы, вокладкі, фатаграфіі і нават раней неапублікаваныя песні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць29

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў1

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін15

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць29

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць