Грамадства55

Дзяржаўныя каналы Беларусі выдаюць сутычкі ў Лос-Анджэлесе за «разгон мітынгоўцаў»

У Лос-Анджэлесе сілавікоў вывелі на вуліцы для барацьбы з радыкальнымі пратэстамі супраць дэпартацыі нелегальных мігрантаў. Адміністрацыя Трампа скарысталася з нагоды, каб падкрэсліць мяккацеласць дэмакратаў у пытанні барацьбы з нелегаламі.

Сутычкі з мігрантамі каля Ізалятара часовага ўтрымання ў Лос-Анджэлесе 8 чэрвеня 2025. Фота AP Photo/Eric Thayer

«У Лос-Анджэлесе працягваюцца сутыкненні мітынгоўцаў і сілавікоў Трампа, — піша канал «Белорусскій фронт», які вядзецца ідэолагамі сілаў спецаперацый Мінабароны Беларусі.

— Нехта зняў, як мужыка прэсавалі дэмакратычнымі коньмі і атаварылі па галаве дэмакратычнымі палкамі. Дарэчы, выгляд у тамтэйшых паліцэйскіх нейкі разгублены і зусім не такі, як у галівудскіх баевіках», — іранізуе канал.

А «Жоўтыя злівы» — канал памыйнай інфармацыі, створаны для ачарнення палітычных праціўнікаў, акцэнтуе, што ў Лос-Анджэлесе «мітынгуюць за грошы».

Нагадаем, што гэта быў улюбёны прыём расійскай і лукашэнкаўскай прапаганды. Яны сцвярджалі, што за грошы людзі выходзілі на майданы ва Украіне, а ў 2020 годзе — на пратэсты ў Беларусі. Распаўсюджваліся нават ілжывыя прэйскуранты.

У Лос-Анджэлесе сілавікоў вывелі на вуліцы для барацьбы з пратэстамі супраць выдварэння нелегальных мігрантаў. Прычым гэтыя пратэсты не мелі вялікага маштабу і не ўяўлялі значнай пагрозы грамадскаму парадку. Адміністрацыя Дональда Трампа проста скарысталася з іх нагоды, каб прыцягнуць увагу да тэмы, якая стала яе каньком — змагання з наплывам мігрантаў, якія прабіваюцца ў Штаты, шукаючы лепшай долі. 

Тонкасць у тым, што Каліфорнія — бастыён Дэмакратычнай партыі, якая займае па тэме мігрантаў мяккія пазіцыі. Вывеўшы Нацгвардыю на вуліцы без запыту пра тое ўладаў штата, трампісты хочуць чарговы раз падкрэсліць гэтую мяккацеласць дэмакратаў.

У адказ губернатар Каліфорніі Гэвін Ньюсам — а ён яшчэ і патэнцыйны кандыдат ад дэмакратаў на прэзідэнцкіх выбарах 2028 года — запатрабаваў вывесці Нацыянальную гвардыю з Лос-Анджэлеса. 

«У нас не было праблем, пакуль не ўмяшаўся Трамп», — заявіў Ньюсам. Ён назваў загад Трампа незаконным.

Гэта першы выпадак за апошнія дзесяцігоддзі, калі прэзідэнт ЗША вывеў Нацыянальную гвардыю на вуліцы без запыту ці згоды штата.

Іронія ў тым, што лукашэнкаўцы актыўна спрыялі нелегальнай міграцыі ў краіны Еўрасаюза — прынамсі, іх у тым вінавацілі ўлады Польшчы і Літвы. Але падзеі ў Лос-Анджэлесе ненаедная прапаганда спрабуе вывернуць на сваю карысць.

Каментары5

  • Лапідарнаму генію канец
    09.06.2025
    Гэта разгоны дэманстрантаў.
    Іньшая справа што паліцыянтаў ніхто не абдымае са сьлязамі любові, боты не здымае, не поўзае перад німі і не дорыць кветкі
  • ::
    09.06.2025
    «силовики Трампа»

    Умора))
  • Мда
    09.06.2025
    Оналитега уровня правый телеграм-блогер. Пишите лучше про прайды.

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць29

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў1

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін15

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць29

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць