Грамадства66

Сёння 3 гады, як трапілі ў палон ваяры «Клешч і «Тромблі», загінулі «Брэст», «Папік», «Атам» і «Сябро»

26 чэрвеня 2022 года пад Лісічанскам адбыўся адзін з самых трагічных баёў для беларускіх добраахвотнікаў з палка Кастуся Каліноўскага.

Іван «Брэст» Марчук 

Там група беларусаў сутыкнулася з калонай расійскіх войскаў і дала бой. Загінулі чатыры беларускія добраахвотнікі: Іван «Брэст» Марчук — камандзір батальёна «Волат»; Васіль «Сябро» Парфянкоў; Васіль «Атам» Грудовік; Вадзім «Папік» Шатроў.

«Накрылі ўсіх. Частка беларусаў разам з «Брэстам» прыкрыла адыход іншай групы, «Брэста» сур'езна параніла ў нагу і галаву, у гэтым баі ён знішчыў як мінімум адзін танк», — расказваў «Нашай Ніве» адзін са сведкаў боя.

«Апошнім паведамленнем загінулага Івана Марчука было: «На нас едзе танк. Адпрацаваў па ім».

У тым жа баі ў палон трапілі двое байцоў: Ян «Тромблі» Дзюрбейка і Сяргей «Клешч» Дзёгцеў.

Палонныя беларускія добраахвотнікі Ян Дзюрбейка і Сяргей Дзёгцеў

Іх імёны былі ўключаны ва ўкраінскія спісы на абмен палоннымі яшчэ ў ліпені 2022 года, але расійскі бок адмаўляецца аддаваць беларусаў, пра што распавёў нядаўна прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

На сённяшні дзень іх лёс застаецца невядомым.

Каментары6

  • Кальян
    26.06.2025
    А я ёсць!
  • Ёсік
    26.06.2025
    Кілер троляў , давайце па артыкуле нешта абмяркуем, не трэба кідацца словамі. Галя з Камароўкі лукашыстка? Ну не ведаю тады, па якіх каментах вы людзей падзяляеце. Мо з пачуцём гумару ў вас дрэнна, сарказм не можаце зразумець?
  • восем адзін о
    26.06.2025
    > але расійскі бок адмаўляецца аддаваць беларусаў
    Бо даўно лічыць нас за сваю маёмасьць.

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць