Грамадства88

Анджэй Дуда паабяцаў Ціханоўскай арганізаваць ёй сустрэчу з Наўроцкім

Перад учарашнім мітынгам у Варшаве каля помніка Каперніку Святлана і Сяргей Ціханоўскія сустрэліся з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і міністрам замежных спраў Радаславам Сікорскім. Прэс-служба Ціханоўскай паведаміла, пра што ішла гаворка падчас гэтых сустрэч.

Святлана і Сяргей Ціханоўскія з Анджэем Дудам. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Асноўнай тэмай размовы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам стала падтрымка дэмакратычнага руху Беларусі і дапамога беларусам, якія былі вымушаныя пакінуць краіну і знайшлі прытулак у Польшчы.

У гэтай сустрэчы аксама ўдзельнічалі намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка, дарадца Ціханоўскай па дыпламатыі Дзяніс Кучынскі і дарадца па еўрапейскай інтэграцыі Аляксандр Мілінкевіч.

Сярод іншых пытанняў абмяркоўваліся «справа Пачобута» і будучае супрацоўніцтва з новаабраным прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім. Анджэй Дуда паабяцаў садзейнічаць арганізацыі сустрэчы Святланы Ціханоўскай з Наўроцкім, каб забяспечыць пераемнасць падтрымкі Беларусі.

Асобна закранулі і тэму вызвалення трох польскіх грамадзян, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах.

Напрыканцы сустрэчы Святлана Ціханоўская падзякавала прэзідэнту Дуду за прынцыповую пазіцыю ў дачыненні да сітуацыі ў Беларусі, за падтрымку беларусаў і запрашэнне на саміт «Ініцыятывы трох мораў». Яна прапанавала адзначыць публічна пяцігоддзе беларускага супраціву — як сімвал сяброўства і салідарнасці з боку Польшчы.

На сустрэчы з Радаславам Сікорскім абмяркоўваліся далейшыя крокі падтрымкі дэмакратычнай Беларусі, становішча беларусаў у выгнанні, а таксама каардынацыя паміж польскімі структурамі і прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў.

Святлана Ціханоўская падкрэсліла значнасць стварэння міжміністэрскай працоўнай групы — рашэнне ўжо прынята, і чакаецца першае пасяджэнне.

Сяргей Ціханоўскі падзяліўся ўспамінамі пра знаходжанне ў зняволенні, распавёў пра катаванні і цяжкасці, праз якія праходзяць палітвязні. Ён адзначыў, што галоўная мэта — спыненне рэпрэсій у цэлым, а не толькі вызваленне асобных людзей. Ён заклікаў да паслядоўнага ціску і дэлегітымізацыі рэжыму Лукашэнкі.

Ціханоўская падзякавала Сікорскаму за асабістую ўвагу да пытання палітвязняў і згадала, што ён быў палітычным апекуном Сяргея Ціханоўскага падчас яго зняволення. Яна таксама выказала ўдзячнасць за падтрымку Форуму Касцюшкі, культурніцкіх ініцыятыў — Кубка Івуліна, Вольных Купалаўцаў, Вольнага Хору ды іншых.

Радаслаў Сікорскі падчас сустрэчы. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Асобна яна адзначыла важнасць працы Адама Халацінскага, прызначанага ўпаўнаважаным МЗС Польшчы па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

У канцы сустрэчы Ціханоўская павіншавала Польшчу з завяршэннем старшынства ў Радзе ЕС і пачаткам старшынства ў Радзе дзяржаваў Балтыйскага мора. Яна таксама запрасіла міністра запісаць відэа ці зрабіць заяву да пяцігоддзя пратэстаў 9 жніўня — у знак салідарнасці з беларусамі.

Каментары8

  • Жарцік
    27.06.2025
    Хай яшчэ пакажуць Наўроцаму здымак, дзе Ціханоўскія на фоне сцягам лгбт. Прэзідэнт адразу ўсцешыцца і зразумее, што за што змагаюцца беларусы.
  • 777
    27.06.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Зеня
    27.06.2025
    А як жа я? Я ж лепш, я ж лапідарны геній і пажыццёвы нацлідар. Ну сустрэнцеся са мной хоць хто небудзь. І Наўроцкі з Дудай агентура. Дональд, я чакаю, на цябе апошняя надзея.

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць