Культура

Новую серыю кніг для дзяцей распачалі казкай Бураўкіна

Выдавец Раман Цымбераў запачаткаваў новую серыю кніг для дзяцей — «Ветрачок». Першай выйшла казка Генадзя Бураўкіна «Зай і яблынька». Таксама ўжо даступныя кнігі для дзяцей ад Андрэя Федарэнкі і Андрэя Налівы, піша Bellit.info.

Вершаваная казка вядомага паэта, аўтара слоў знакамітай «Калыханкі» (Доўгі дзень…) Генадзя Бураўкіна (1936—2014) вучыць маленькіх чытачоў асновам дабрыні і спагады. Ілюстрацыі Валерыі Вілкінай.

Таксама ў межах серыі выйшла гісторыя пра прыгоды Вожыка і ягоных сяброў ад Андрэя Налівы «Адважныя вандроўнікі», якую праілюстравала Марына Рудчык. У гэтым чароўным свеце лясныя жывёлы сябруюць з чалавекам і маюць з ім агульныя забавы і клопаты — займальныя і вясёлыя.

Трэцяй у серыі стала «Падслуханая казка» Андрэя Федарэнкі з ілюстрацыямі Кацярыны Яфрэмавай.

Выданні серыі «Ветрачок» ужо можа набыць у «Акадэмічнай кнізе», у краме ў ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай (ралеты 41-42, час працы з пн па пт з 11 да 18.30, сб з 11 да 17, ндз з 11 да 16), а таксама праз сайт Kniger.by.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны17

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі3

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю19

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны17

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць