Грамадства5252

Кіберпартызаны і хакеры Silent Crow узламалі «Аэрафлот» і знішчылі яго ІТ-інфраструктуру. У расійскіх аэрапортах — хаос

Хакеры сцвярджаюць, што змаглі атрымаць кантроль над персанальнымі камп'ютарамі супрацоўнікаў, уключаючы вышэйшае кіраўніцтва.

У аэрапортах Расіі 28 ліпеня адмененыя дзясяткі рэйсаў. Фота: сацыяльныя сеткі

Хакерская група Silent Crow і беларускія Кіберпартызаны заявілі, што правялі працяглую і маштабную аперацыю, у выніку якой знішчылі ўнутраную IT-інфраструктуру расійскай авіякампаніі «Аэрафлот».

«На працягу года мы знаходзіліся ўнутры іх карпаратыўнай сеткі, метадычна развіваючы доступ, паглыбляючыся да самага ядра інфраструктуры», — гаворыцца ў заяве.

Хакерам удалося атрымаць і выгрузіць поўны масіў баз даных гісторыі пералётаў. А таксама скампраметаваць усе крытычныя карпаратыўныя сістэмы. Хакеры змаглі атрымаць кантроль над персанальнымі камп'ютарамі супрацоўнікаў, уключаючы вышэйшае кіраўніцтва.

Кібер-групы сцвярджаюць, што скапіяваны даныя з сервераў праслухоўкі, уключаючы аўдыязапісы тэлефонных размоў і перахопленыя камунікацыі. Выняты даныя з сістэм назірання і кантролю за персаналам.

Аднаўленне рэсурсаў будзе патрабаваць, магчыма, дзясяткі мільёнаў даляраў, адзначаюць хакеры.

Кібер-групы пішуць, што гэта атака — пасланне для ФСБ і іншых расійскіх служб, што яны не могуць абараніць нават свае ключавыя інфраструктуры.

«У бліжэйшы час пачнецца публікацыя часткі атрыманых даных. Мы не проста знішчылі інфраструктуру — мы пакінулі след.

Слава Украіне! Жыве Беларусь!

Персанальныя звесткі ўсіх расейцаў, якія калі-небудзь ляталі «Аэрафлотам», цяпер таксама адправіліся ў падарожжа — праўда, без багажу і ў адзін канец», — сказана ў заяве.

Сёння паведамлялася, што «Аэрафлот» змяняе расклад рэйсаў у сувязі са збоем інфармацыйных сістэм авіякампаніі. На гэты момант адмененыя 49 рэйсаў, у тым ліку ў Беларусі. У расійскіх аэрапортах — хаос.

Каментары52

  • Indrid Cold
    28.07.2025
    Выдатна, публікуйце, будзем шукаць цікавосткі :)
  • Помнім усё
    28.07.2025
    Памятаю, як кіберы ўзламалі сайт БДУ, паралізаваўшы дзейнасць выкладчыкаў і студэнтаў. А на заўвагу, навошта вы гэта робіце, адказалі, што ідзіце да начальства і пратэстуйце, патрабуйце спыніць рэпрэсіі.

    Што гэта такое? Ясна, што хто пойдзе да начальства з такім пытаннем, таго адразу заграбуць на допыт у КДБ, як нелаяльнага ўладзе. І пасадзяць за экстрэмізм.
  • физика
    28.07.2025
    Законы ньютона в действии. Еслибы россия не полезла в беларусь- не было бы никаких киберпартизан. Ну а про вайну даже говорить нечего

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе4

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя4

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе4

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць