Свет55

Трамп увёў пошліны 50% на тавары з Бразіліі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 30 ліпеня падпісаў шэраг указаў, датычных гандлёвай палітыкі краіны. Сярод іншага ён увёў 50% пошліны на тавары з Бразіліі, паведамляе CNN.

Дональд Трамп з тагачасным прэзідэнтам Бразіліі Жаірам Балсанару 8 сакавіка 2020 года. Фота: Alan Santos/Gabinete da Presidência do Brasil via AP

Трамп раней ужо пагражаў увесці 50% пошліны на тавары з Бразіліі з 1 жніўня, калі ўлады краіны не спыніць судовы працэс супраць былога прэзідэнта Жаіра Балсанару, палітычнага саюзніка Трампа. Цяпер гэтая мера зацверджаная і павялічвае ранейшыя пошліны на 40% — раней яны былі 10-працэнтныя. 

Жаіра Балсанару, супраць суда над якім пратэстуе Трамп, вінавацяць у спробе дзяржаўнага перавароту. Ва ўказе Трампа гаворыцца, што пераслед экс-прэзідэнта і яго прыхільнікаў з боку бразільскіх уладаў нібыта з’яўляецца палітычным і парушае правы чалавека.

У гэты ж дзень ЗША ўвялі санкцыі супраць суддзі Вярхоўнага суда Бразіліі Аляксандра дэ Мараеса і ўвялі візавыя абмежаванні яшчэ супраць некалькіх чыноўнікаў, якія ўдзельнічаюць у працэсе супраць Балсанару.

Акрамя пошлін, скіраваных супраць Бразіліі, Трамп таксама ўстанавіў 50% мыта на паўфабрыкаты з медзі (трубы, драты, лісты) і прадукты з высокім утрыманнем медзі. У Белым доме заявілі, што гэта робіцца для абароны нацыянальнай бяспекі і падтрымкі ўнутранай меднай прамысловасці. Мыта набудзе сілу таксама з 1 жніўня. У 2024 годзе ЗША імпартавалі медзі на $17 мільярдаў, больш за ўсё — з Чылі ($6 мільярдаў).

Трамп таксама адмяніў так званы de minimis — падатковую льготу, якая дазваляла бязмытна ўвозіць у краіну пасылкі вартасцю да $800. Гэта моцна закране інтэрнэт-крамы кшталту Shein і Temu, якія масава карысталіся гэтай схемай, у тым ліку праз Кітай і Ганконг.

Каментары5

  • Tak, Пуціну варта занепакоіцца 1991N2
    31.07.2025
    Бразілія табе ж казалі , зараз паслухаеш ), Tak, І калі Бразылія захоча весьці перамовы аб тарыфах з ЗША, Трамп папросіць яе выйсьці з БРЫКС і гандляваць толькі са Свабодным Сьветам. Пуціну варта занепакоіцца 1991N2 ))
  • хай маскавіты вёдрамі носяць па суседзям , за 10% возьмем ?)
    31.07.2025
    Бразілія табе ж казалі , зараз паслухаеш ), цалкам згодны, Турцыя, Тайланд, Бразіліі да Індыі ня маюць карт. Таму няхай маскавіты вёдрамі носяць па суседзям , за 10% возьмем ?)
  • Хуторской Ыкономист
    31.07.2025
    хай маскавіты вёдрамі носяць па суседзям , за 10% возьмем ?) ,
    угу, начнут у своих барыг закупать грязную нефть в тридорого, и побегут с Манхеттона в Алабаму быков бразильских пасти.

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць