Свет1212

Пуцін заявіў Лукашэнку, што ва Украіне Расія не захоплівае тэрыторыі, а вяртае свае. Той засмяяўся

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам на Валааме зноў заявіў, што Расія, маўляў, не захоплівае ўкраінскія тэрыторыі, а толькі вяртае тое, што лічыць сваім.

Фота: Gavriil Grigorov Sputnik Kremlin Pool Photo via AP

Пуцін пракаментаваў сітуацыю вакол горада Часаў Яр у Данецкай вобласці, пра захоп якога нядаўна абвясціла расійскае Мінбароны.

Падчас размовы Лукашэнка адзначыў, што Украіне трэба садзіцца за стол перамоваў на ўмовах Пуціна, інакш расійскія войскі, маўляў, «усё адгрызуць, захопяць і пойдуць далей, адваююць». Пуцін паспяшаўся паправіць Лукашэнку, што пра захоп нібыта гаворкі не ідзе: «Вернуць, — сказаў ён. — Гэта — наша».

У чэрвені Пуцін ужо заяўляў у Санкт-Пецярбургу, што лічыць Украіну «нашай», бо расіяне і ўкраінцы нібыта «адзін народ», а Расія — там, дзе ступае нага расійскага салдата.

Гэтым разам Пуцін зноў падкрэсліў, што лічыць украінцаў і расіян «адным народам» і таму нібыта мае права на гэтыя землі. Таксама Пуцін паведаміў, што расійская армія, маўляў, наступае па ўсім фронце — у прыгранічнай зоне і ў Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцях.

Што тычыцца расійскіх страт, то расійскі кіраўнік заявіў, што яны, маўляў, не былі марнымі — загінулыя вайскоўцы нібыта стварылі ўмовы для наступлення і перамогі.

Каментары12

  • Томас Джеферсан
    01.08.2025
    Ну так вяртай Аляску, чалавек з маленькiмi яечкамi
  • 3% у міня
    01.08.2025
    Так пускай аддают нам Пскоўскаю, Смаленскую і Бранскую обласцы. І ішчо Літву і Беласток пусц вазврашчают нам тожэ.
  • A Трамп ідзе тым жа шляхам: цэліць у маскоўскую імпэрыю...
    01.08.2025
    Рэйган разьнёс бальшавіцкую імпэрыю нафтай, не крануўшы зброі. Трамп ідзе тым жа шляхам: цэліць у маскоўскую імпэрыю — "Нігерыю са сьнегам" — і душыць Уралc нафту да $30. Без нафтавых грошай Крэмль — як п’яны баярын без кашалька. У 1980-х Саудаўская Арабія заліла рынак, цэны ўпалі з $32 да $10. Бальшавікі страцілі $20 мільярдаў, эканоміка абрынулася, доўг выскачыў да $50 мільярдаў. Гарбачоў спрабаваў рамантаваць імпэрыю газетай “Правда”, але людзі хацелі хлеба, а не рыторыкі.
    Сёньня Brent — $62, Urals — таньней, бюджэт Масквы лопае ніжэй за $42.4. Сауды гатовыя зьнізіць цэны, Трамп ведае: гэта фінансавы гільяцін. Маскоўская імпэрыя, як савецкі “Запарожац”, гудзе, але не едзе. Няхай замярзаюць — гісторыя ўжо ведае, чым гэта сканчаецца.

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць