Культура3434

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі

Экспертная рада Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства, якое ўзначальвае памочнік Пуціна Уладзімір Мядзінскі, вызначыла пераможцу конкурсу на найлепшы помнік маршалу Канстанціну Ракасоўскаму, які падораць беларускаму гораду. Перамог праект масквічкі. 

Эскіз помніка маршалу Канстанціну Ракасоўскаму. Фота: РВГТ

Помнік двойчы Герою Савецкага Саюза будзе пастаўлены Расійскім ваенна-гістарычным таварыствам у гарадскім скверы на рагу Савецкай вуліцы і плошчы Паўстання, побач з якім традыцыйна праводзіцца вайсковы парад з нагоды Дня Перамогі.

Па выніках галасавання ў конкурсе на найлепшы архітэктурна-мастацкі праект помніка Ракасоўскаму перамог праект Юліі Пашынай.

Скульптарка Юлія Пашына, меркаваная аўтарка помніка Ракасоўскаму. Фота: сацсеткі

«Наша Ніва» адшукала патэнцыйную аўтарку помніка. Яна нарадзілася ў 1989 годзе ў гарадку Кулябакі Ніжагародскай вобласці Расіі, скончыла ў 2011 годзе Абрамцаўскі мастацка-прамысловы каледж імя В. М. Васняцова па спецыяльнасці «кераміка», а пасля — факультэт скульптуры Расійскай акадэміі жывапісу, скульптуры і дойлідства ў Маскве, дзе жыве і цяпер. 

Помнік адлюстроўвае вобраз Ракасоўскага ў момант камандавання Парадам Перамогі 1945 года. Маршал паказаны ў параднай форме, верхам на ўзнятым на дыбкі кані. Пастамент выкананы ў выглядзе брукаванкі Краснай плошчы і змяшчае два сюжэтныя рэльефы: з аднаго боку — карта Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі пад камандаваннем Ракасоўскага, у выніку якой быў вызвалены Гомель; з іншага боку — складзеныя сцягі разбітых нямецкіх часцей. У правай руцэ вершнік трымае маршальскую шаблю, вастрыём якой ён паказвае на сцягі разбітага ворага — што сімвалізуе поўную капітуляцыю праціўніка.

Гомельскія чыноўнікі на месцы будучага помніка

У маі 2025 года на месцы будучага помніка быў адкрыты закладны камень. Помнік плануецца стварыць да 82-й гадавіны вызвалення Гомеля ад нямецкіх захопнікаў, якая будзе адзначацца 26 лістапада 2025 года.

Раней Расійскае ваенна-гістарычнае таварыства паставіла помнікі Канстанціну Ракасоўскаму ў Маскве, Валгаградзе і Улан-Удэ.

Старшынёй Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства з'яўляецца Уладзімір Мядзінскі, памочнік Пуціна, раней вядомы сваёй роллю ў прапагандысцкай дзейнасці Крамля, а цяпер у якасці кіраўніка расійскай дэлегацыі на перамовах з Украінай. У сакавіку гэтага года ён прыязджаў у Мінск, каб узяць удзел у адкрыцці новага помніка салдатам Расійскай імператарскай арміі, якія загінулі падчас Першай сусветнай вайны. Помнік з выявай імперскага арла быў устаноўлены за кошт Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства.

Акрамя помніка маршалу Ракасоўскаму, Мядзінскі мае намер паставіць у Гомелі помнік расійскаму фельдмаршалу Івану Паскевічу, душыцелю паўстання 1830—1831 гадоў.

Каментары34

  • Слава русскому шовинизму и русскому фашизму !
    02.08.2025
    Лукашенко продал всё и всех...
  • Лінгвіст
    02.08.2025
    Хатаскрайнікам па кайфу. Будуць фоткацца з дзецьмі.
  • Барадзед
    02.08.2025
    В советские времена на конях маршалов не изображали. Конь кого символизирует? Советскую армию?)))

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць