Надвор'е

На наступны тыдзень абяцаюць надвор'е, тыповае для гэтага сезона

Сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры тэлеканала АНТ зрабіў прагноз надвор’я ў Беларусі на сярэдзіну жніўня 2025 года. Ён кажа, што надвор’е гэтым разам будзе тыповым для беларускага лета — цёплым, сонечным, з некаторымі кароткачасовымі дажджамі.

Фота ілюстрацыйнае

У пачатку тыдня, з 11 па 17 жніўня, надвор’е будзе пад уплывам атмасферных франтоў з заходняй Еўропы. У ноч на 11 жніўня прагназуюцца дажджы па ўсёй Беларусі, удзень дождж будзе толькі на паўночным усходзе, часам з навальніцамі. Тэмпература ноччу складзе каля 11-17 градусаў, удзень пацяплее да 18-23 градусаў.

У аўторак надвор’е змяніцца, з’явіцца антыцыклон, таму дажджоў будзе мала або не будзе зусім. Ноччу чакаецца 9-14 градусаў, удзень — 19-24 градусы, магчымы туман раніцай і ўначы.

У сераду стане крыху цяплей — ад 23 да 28 градусаў.

У другой палове тыдня надвор’е будзе таксама цёплым і камфортным. У чацвер ноччу 10-15 градусаў, удзень у Віцебску каля 24, а ў Брэсце да 33 градусаў. У пятніцу тэмпература будзе вагацца ад 19 на паўночным захадзе да 27 градусаў на поўдні краіны.

На выхадных надвор’е будзе пераменным, з лакальнымі дажджамі і навальніцамі, але ўсё адно даволі цёплым. Ноччу і раніцай чакаецца туман, вільготнасць да 80%, тэмпература ўначы 11-17 градусаў, удзень у суботу — 19-24, у нядзелю — 22-26 градусаў.

Такім чынам, сярэдзіна жніўня будзе ў Беларусі камфортнай і цёплай, з тыповым летнім надвор’ем.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць