Аўто

З'явіўся бясплатны сэрвіс па пошуку вольных зарадных станцый для электрамабіляў

Сэрвіс Belcharge.by стварыла сетка BatteryFly. Анлайн-карта паказвае найбліжэйшыя вольныя і занятыя станцыі для электрамабіляў, паведамляе abw.by.

Ілюстрацыйнае фота Getty Images

Сэрвіс адсочвае статус зарадных станцый буйных платформаў: BatteryFly, Malanka, Evika. Тут жа паказаныя і станцыі мабільнай праграмы charge&go. Усе яны размешчаныя на карце ў выглядзе кружкоў з лагатыпам аператара. Калі націснуць на яго, то з’явіцца інфармацыя пра канкрэтнае месцазнаходжанне, якая ўключае тыпы канектараў і магутнасць станцыі.

Па кожнай станцыі сэрвіс паказвае колькасць вольных месцаў, прыводзіць тарыфы, якія дзейнічаюць на абранай станцыі, яны ў залежнасці ад часу сутак могуць адрознівацца. Таксама можна забраніраваць месца: пры націсканні на кнопку «зарадзіся анлайн» сістэма адправіць у праграму таго ці іншага аператара.

У сэрвіс таксама ўбудаваная опцыя выстройвання маршруту з планаваннем прыпынкаў для зарадкі з улікам магчымасцяў электрамабіля. Гэта зручна пры далёкіх паездках, у тым ліку з Мінска ў Брэст, Віцебск ці Браслаў.

На карце Belcharge.by паказаныя зарадныя станцыі па ўсёй Беларусі. У опцыях можна выбраць дэманстрацыю станцый з патрэбнымі раз’ёмамі, тарыфам або вольных на бягучы момант.

Сэрвіс абяцаюць развіваць. Як чакаецца, следам за буйнымі платформамі да яго далучацца і іншыя сеткі зарадных станцый. З’явяцца і новыя функцыі. Belcharge.by цяпер даступны ў фармаце вэб-сайта.

Каментары

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна10

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

Ад Baldur’s Gate 3 да Minecraft: з'явіўся сайт-каталог, дзе сабраны 180 відэагульняў па-беларуску5

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння13

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі7

Маск стаў першым трыльянерам у гісторыі8

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй1

Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна10

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць