Грамадства

У ДАІ адказалі, ці будуць уводзіць дзяржаўную рэгістрацыю электрасамакатаў 

У сувязі з падпісаннем Лукашэнкам 5 жніўня ўказа, які абмяжоўвае хуткасць электрасамакатаў, сярод іншага ўзнікла пытанне, ці плануецца ўводзіць дзяржаўную рэгістрацыю для сродкаў персанальнай мабільнасці (такіх як электрасамакаты, монаколы і г. д.). На яго на прэс-канферэнцыі адказаў Начальнік галоўнага ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі Віктар Ротчанкаў, піша БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле слоў міліцэйскага чыноўніка, на гэты момант у ГАІ гэтае пытанне не лічаць актуальным. Але калі такіх прылад у Беларусі стане значна больш і ўзрасце інтэнсіўнасць іх руху, то тады могуць пачаць працаваць над увядзеннем рэгістрацыі або іншых знакаў адрознення.

Нагадаем, што згодна з указам №295, падпісаным Лукашэнкам 5 жніўня, перагледжаныя правілы карыстання персанальнымі мабільнымі сродкамі — электрасамакатамі, сегвэямі, монаколамі. Удакладнена, што да іх адносяцца прылады з электраматорам і максімальнай хуткасцю да 25 км/г.

Для іх усіх уводзяцца хуткасныя абмежаванні: не больш за 25 км/г на веласцежках і 10 км/г на тратуарах. Забараняецца ездзіць па тратуарах на цяжкіх прыладах, маса якіх перавышае 35 кг.

Гэтыя змены ў ПДР набываюць моц з 1 верасня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць