Грамадства1818

Шоўмэн, футбаліст, быў супраць беларусізацыі — расказваем пра кіраўніка Ліды, які закаханы ў Расію

«Па пакліканні — педагог, па сутнасці — лідар і рэфарматар» — так рэпрэзентуе сябе мэр Ліды Аляксандр Вярсоцкі. Поруч з гэтымі характарыстыкамі ідзе яго закаханасць у Расію, ухваленне вайны і заклікі не спыняць рэпрэсіі супраць беларусаў. Расказваем больш пра яго асобу.

Аляксандр Вярсоцкі

48-гадовы Вярсоцкі нарадзіўся на захадзе Беларусі — у вёсцы Куцавічы, што ў Ашмянскім раёне. Гэта малая радзіма яго бацькі-электрыка Людвіга. Калі будучаму чыноўніку было восем гадоў, сям’я пераехала ўжо ў родныя мясціны маці — вёску Залессе Смаргонскага раёна. Жанчына паспела паспрабаваць сябе ў розных сферах — і ў школе, і на мясакамбінаце, нейкі час была загадчыцай жывёлагадоўчага комплексу.

Сам Вярсоцкі ў 1994 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, атрымаў дыплом настаўніка геаграфіі і біялогіі і пасля паехаў у Смаргонь выкладаць дзецям. Пазней перайшоў у мясцовы райвыканкам, даслужыўшыся да намесніка старшыні. У 2011-м мужчына пайшоў на павышэнне: быў прызначаны першым намеснікам начальніка ўпраўлення па ідэалогіі і культуры Гродзенскага аблвыканкама, а ў 2016 годзе ўжо ўзначаліў упраўленне. Да таго, як стаць мэрам Ліды, Вярсоцкі ўзначальваў Свіслацкі раён.

«Няўдалы футбаліст»

Вядома, што ў дзяцінстве Вярсоцкі ўсур’ёз захапляўся футболам — яго нават запрашалі ў спартыўную спецшколу, але маці не дазволіла. І хоць спартыўная кар’ера не склалася, чыноўнік актыўна ганяе мяч, а таксама бегае паўмарафоны.

«Кожны, хто з ім гуляў у футбол, пасля казаў, што ён вельмі жорсткі тып у гэтым, што ён усім у ногі кідаўся. Калі ён быў кіраўніком Свіслацкага райвыканкама, у яго і свая каманда футбольная была. І яны сустракаліся з камандай Караева», — расказваюць сведкі.

Разам з Юрыем Караевым. Вярсоцкі — пяты злева. Фота: тэлеграм-канал мэра Ліды 

«Выказванне пра Расію абурыла ўсіх»

Кампліменты Расіі і тамтэйшым вайскоўцам, абурылі многіх, хто асабіста ведае Вярсоцкага — і ў Гродне, і ў Смаргоні, і ў Лідзе.

«Рэч у тым, што ён заўсёды ўспрымаўся сапраўдным патрыётам. Да 2020 года ён размаўляў на беларускай мове, калі яшчэ быў начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалогіі і па справах культуры Гродзенскага аблвыканкама. І намесніца яго Алена Клімовіч па-беларуску размаўляла — гэта яшчэ ўсіх здзіўляла, што вось двое ідэолагаў, а па-беларуску», — расказвае суразмоўца, які неаднаразова сутыкаўся з Вярсоцкім па працы.

Аляксандр Вярсоцкі. Фота: асабістая старонка мэра Ліды ў фэйсбуку

Пры гэтым ён выступаў супраць планаў Паўла Латушкі па беларусізацыі зверху — калі ў 2012 годзе тагачасны міністр культуры Латушка на пасяджэнні калегіі Мінкультуры ў Мінску заявіў, што «план па папулярызацыі беларускай мовы ў краіне не выконваецца ў поўнай меры». У той жа час у раённыя аддзелы культуры паляцелі лісты папераджальнага характару пра недапушчэнне прымусовай беларусізацыі.

«Лічу, што палітыка прымусовай беларусізацыі, як і прымусовага русіфікавання, прымусовага пашырэння польскай ці іншай мовы з'яўляецца недазволенай. Грамадзяне Беларусі маюць дадзенае Канстытуцыяй права свабоды выбару мовы для карыстання, як па сваіх службовых абавязках, гэтак і ў асабістым жыцці», — тады рэагаваў Вярсоцкі, будучы на пасадзе начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама. Праўда, не тлумачыў, дзе канкрэтна ён пабачыў факты прымусовай беларусізацыі.

Сам Вярсоцкі прызнаваўся, што раней быў у добрых стасунках з Паўлам Латушкам:

«Ён для мяне быў аўтарытэтам з вялікай літары, чаго сёння сказаць ніяк не магу. Але ў чалавеку была чарвяточына, і ў што яна цяпер выліваецца? Уводзяцца санкцыі нібыта ў дачыненні да прэзідэнта, а пакутуюць людзі. Усе санкцыі скіраваныя на адно — на стрыманне рэспублікі ў высокаэфектыўных абласцях эканомікі».

Успрымаць чыноўніка як патрыёта дапамагала і яго ўвага да гістарычных аб’ектаў — так, ён прыклаў руку да адраджэння сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі, а таксама да завяршэння рэстаўрацыі палаца Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне.

«Але ў 2020-м ён моцна ўсіх расчараваў», — адзначае яго былы калега.

Аляксандр Вярсоцкі ў цэнтры. Фота: асабістая старонка ў фэйсбуку.

«Спужаўся вайны ва Украіне»

У чыноўніка заўсёды было дзіўнае ўспрыманне Захаду і асабліва Польшчы, яму падавалася, што суседняя краіна спіць і бачыць, як паланізаваць Беларусь.

Журналіст Руслан Кулевіч згадвае, як Вярсоцкі абвінаваціў яго ў тым, што яго аўтарскія гістарычныя кнігі персанальна спансуе польскі консул:

«Я памятаю, як ён мяне сустрэў у Гродне. Ён тады сказаў мне, што «вось, твае кніжкі праплаціў польскі консул». Я запытаў: «Вы здурнелі?» Бо мы грошы на выданне кніг з гісторыяй Гродна, з успамінамі і беларусаў, і палякаў праз краўдфандынг збіралі тады. А ён чамусьці пра ўсё, што мы ў горадзе рабілі, думаў, што гэта прапольская дзейнасць».

Раней чыноўнік імкнуўся весці на беларускай мове і сацсеткі, але колькасць пастоў на роднай мове скарацілася пасля пачатку вайны ва Украіне.

«Выглядае, што ён нібыта спужаўся моцна. Што вось і з Беларуссю нешта такое адбудзецца, як ва Украіне — моўныя пытанні, канфлікты… Цяпер калі ён і выказваецца па-беларуску, то дазавана — напрыклад, на культурныя тэмы», — кажа яшчэ адзін суразмоўца.

Хаця насамрэч пужалкі Украінай у чыноўніка праскоквалі і раней, напрыклад, у 2020-м.

Парушальнік дарожнага руху і прадзюсер «Бацькавай булкі»

Цяпер Вярсоцкі ў любы магчымы момант нагадвае, што самае страшнае — гэта раскол у грамадстве і заклікае кансалідавацца.

«Кансалідацыя вакол усяго эфектыўнага, прадуктыўнага, што ёсць у Рэспубліцы Беларусь, кансалідацыі вакол нашага прэзідэнта», — заклікае ён.

Кансалідацыю чыноўнік шукаў паўсюль — нават у хлебе, якім яны пачаставалі Лукашэнку падчас яго візіту ў Свіслацкі раён. Нібыта пасля таго выпадку ў краме ўсе шукалі тую самую булку, якая спадабалася «Бацьку» — у выніку Вярсоцкі раскруціў гэта да каравай-фэста.

Караеў і Вярсоцкі на фестывалі «Бацькава булка». Фота: тэлеграм-канал мэра Ліды 

«Я лічу сябе прадуктам эпохі Лукашэнкі», — заяўляў ён дзяржаўным журналістам.

Фота з асабістай старонкі мэра Ліды ў фэйсбуку.

Мужчына жанаты, у яго дзве дачкі. Жонка ў мінулым была настаўніцай у СШ №1 Смаргоні, сёння працуе ў Гродне — у адміністрацыі Ленінскага раёна. Праз гэта сям’я бачыцца збольшага толькі на выходных.

«Старэйшая дачка Лізавета — студэнтка пятага курса медычнага ўніверсітэта, малодшая Валерыя — дзесяцікласніца Гродзенскай гарадской гімназіі. Сям'я жыве ў Гродне. Мы ўвесь час на сувязі, сустракаемся кожныя выходныя і пры кожнай магчымасці. Дзякуючы жонцы, якая ўзяла на сябе побытавыя клопаты, я магу засяродзіцца на справах дзяржаўных», — расказваў Вярсоцкі «Гродзенскай праўдзе».

Людзі з яго атачэння кажуць, што чыноўнік вельмі любіць увагу і не лезе за словам у кішэню. Вярсоцкі актыўна вядзе сацсеткі, у яго ёсць свой тэлеграм-канал. Папулярнасць ён спрабуе заваёўваць нават выкананнем песень і вершаў.

@lidamedia #лида #беларусь ♬ оригинальный звук - Лидский (не)официально

Па інфармацыі «Белпола», на Вярсоцкім дзесяць адміністратывак па лініі ДАІ.

«Тое, што ён кажа пра Расію, проста непрымальна для кіраўніка раёна, чалавека, які працуе ў Беларусі і падае сябе як абаронцу нашай культуры. Які ж ты абаронца, калі Расія — гэта наш каланізатар? Які ты патрыёт? Кажа ён, а сорамна нам», — не хавае эмоцый адзін лідчанін, з якім мы паразмаўлялі на ўмовах ананімнасці.

«Мне здаецца, нават былым мэрам Ліды і Гродна можа быць сорамна за тое, што Вярсоцкі часам кажа», — дадаў яшчэ адзін беларус.

Аляксандр Вярсоцкі

Каментары18

  • Vалик
    18.08.2025
    Версоцкий польская фамилия. Отец Людвиг. В общем, гражданин с ярко выраженными польскими корнями. Ндаааа. Наверное его польские предки на том свете с ума сходят от такого пра-пра-правнучка.
  • Дулуб
    18.08.2025
    Vалик, Да будет тебе извесно,Vалик,что ізрёк ты давно ізвесную ошібку рускоговоряшчіх,а правда в том,что фаміліі на постфіксы(окончанія) на -скі,цкі,-іч - это в традіціях всех западных славян,к коім относятся і Беларусы.Фаміліі с такімі окончаніямі началі появляться с вознікновеніем і распространеніем дворянства(шляхетства) как массового,своего рода соціально-классового явленія,когда званіе шляхтіча было дороже матеріальных благ...Іменно с Беларусі на западные землі славян шло распространеніе традіціі пріданія фаміліям названых фіналей -іч,-скі,цкі...Іменно в Беларусі івановы-петровы-сідоровы становятся Івановічамі,Сідаровічамі і Пятровічамі.Так что версоцкіх ты найдёшь не только в Беларусі,но і в Польше,в Украіне,в Чехіі,Словакіі,Хорватіі і далее по спіску...Урок окончен.Не благодарі))).
  • Gorliwy Litwin
    18.08.2025
    Як я люблю такіх этнавясковых наднеманскіх католікаў, чые галовы абсалютна не загружаныя няшчыра панскай цывілізацыяй, яе героямі і сімваламт. Іх абсалютная большасць тутака ў РБ. А іх несумненныя маякі гэта Эйсмант і Церцель. Вось такі ён, шлях Жалігоўскага. Непазбежна сканчаецца такім трыумфам Белай Рушчыны

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя8

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

Наваполацкі макрушнік палічыў, што калі Расія плаціць за забойствы ўкраінцаў, то трэба наймацца. Але прагадаў8

Андрэй Пачобут папрасіў прэм’ера Польшчы выдаваць беларусам дакумент замежніка мінімум на тры гады26

Знайшла сяброўку і пераехала ў публічны вальер. Як цяпер жыве яноціха-нелегалка Ясенія?2

«Жахліва смярдзіць». У Брэсце масава скардзяцца на ваду з-пад крана1

Беларусь папярэдзіла Польшчу пра нібыта рыхтаваны на яе тэрыторыі тэракт3

Стала вядома, у што ператворыцца закінутая грамадская прыбіральня на беразе Свіслачы ў цэнтры Мінска1

Алексіевіч праспансавала сарочку для беларускага этнічнага фотапраекта4

Кампанія Honor правяла рэбрэндынг2

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя8

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць