Усяго патроху44

Навукоўцы ўпершыню зафіксавалі аранжавую акулу-няньку ФОТА

Гэты выпадак не толькі стаў першым задакументаваным прыкладам ксантызму для гэтага віду, але і здзівіў даследчыкаў белымі вачыма жывёлы, што паказвае на магчымую камбінацыю адразу дзвюх рэдкіх генетычных анамалій, якія робяць гэтую асобіну яшчэ больш выключнай з'явай у прыродзе.

Аранжавая акула-нянька. Фота: ParisminaDomusDei / YouTube

Акіян поўны самых дзіўных і часам нават неверагодных істот. Аднак калі мы думаем пра акул, ва ўяўленні звычайна ўзнікае вобраз стрыманага шэрага драпежніка, які разлічвае на вострыя зубы і хуткасць. Але адна акула вырашыла пайсці іншым шляхам.

Як піша IFL Science, упершыню ў гісторыі ля берагоў Коста-Рыкі была заўважана акула-нянька (Ginglymostoma cirratum) ярка-аранжавага колеру.

Гэтую незвычайную асобіну ўбачылі ў мінулым годзе падчас спартыўнай рыбалкі непадалёк ад Нацыянальнага парку Тартугера. Фатаграфіі хутка разляцеліся па сацыяльных сетках, а нядаўна навукоўцы апублікавалі даследаванне гэтай знаходкі. Згодна з ім, акулу злавілі на глыбіні 37 метраў, а пасля вымярэнняў адпусцілі. Яе даўжыня складала каля двух метраў, а скура мела насычаны жоўта-аранжавы колер.

Такі незвычайны колер тлумачыццы генетычным парушэннем пігментацыі, якое вядомае як ксантызм. Яно прыводзіць да залішняй выпрацоўкі жоўтых і аранжавых пігментаў.

Паведамляецца, што гэта першы задакументаваны выпадак ксантызму ў акул-нянек і ўвогуле першы зафіксаваны выпадак сярод любых відаў храстковых рыб у Карыбскім моры.

Але і гэта не ўсё. У акулы былі белыя вочы «без бачнай радужнай абалонкі», у той час як звычайна яны чорныя. Даследчыкі мяркуюць, што гэта можа быць рэдкі выпадак альбіна-ксантызму — спалучэння адразу дзвюх пігментных анамалій.

На гэтым здымку добра відаць белыя вочы акулы. Фота: ParisminaDomusDei / YouTube

Звычайна такая яркая афарбоўка лічыцца небяспечнай для выжывання, бо робіць жывёлу лёгкай мішэнню для драпежнікаў. Аднак акула-нянька сама з'яўляецца драпежнікам сярэдняга ўзроўню, які харчуецца дробнай рыбай, малюскамі і ракападобнымі. Той факт, што гэтая асобіна дасягнула дарослага памеру, сведчыць пра тое, што яе незвычайная пігментацыя, хутчэй за ўсё, не паўплывала на яе выжыванне.

Хоць асноўнай прычынай ксантызму лічыцца генетыка, навукоўцы не выключаюць і іншыя фактары.

«На пігментацыю могуць уплываць блізкароднаснае скрыжаванне, стрэс, павышаная тэмпература вады і гарманальныя збоі», — тлумачаць аўтары даследавання.

Каментары4

  • Жвір
    25.08.2025
    Ну, вось, цяпер чарга за ружовымі поні й сланом. А калі сур'ёзна, дык вось вам сьведчаньне таго, што ў пэўных лябараторыях поўным ходам ідуць дасьледваньні з умяшальніцтвам у генэтыку, і нікому не вядома, якія там пастаўлены задачы й каго там спрабуюць стварыць.
  • ЛЯбараторыи?Это значит пЯедзем пЯядзим, да?
    25.08.2025
    Жвір , Правильно все?
  • Жвір
    25.08.2025
    У мяне ўсё правільна, а ў вас не.

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў58

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць