Свет1515

Следчыя ў Германіі вызначылі асобы ўсіх падазраваных у падрыве «Паўночных патокаў»

Следчыя ў Германіі вызначылі асобы ўсіх падазраваных у датычнасці да падрыву трубаправодаў «Паўночны паток 1» і «Паўночны паток 2». Пра гэта гаворыцца ў сумесным расследаванні Die Zeit, ARD і Süddeutsche Zeitung, піша «Новая газета. Еўропа».

Адна з уцечак газу на пашкоджаным газаправодзе. Фота: Swedish Coast Guard via Getty Images

Па інфармацыі журналістаў, следчыя атрымалі ордары на арышт шасці грамадзян Украіны: чацвярых вадалазаў, спецыяліста па выбухоўцы, капітана судна і кіраўніка групы дыверсантаў.

Кіраўніком групы, па версii следчых, быў Сяргей К., якога ў жніўні затрымалі ў Рыміні, куды ён прыехаў на адпачынак з сям’ёй, расказалі журналісты. Затрыманаму ўкраінцу — 49 гадоў, раней ён быў супрацоўнікам СБУ, але ў апошні час зарабляў прадпрымальніцтвам, гаворыцца ў расследаванні.

У матэрыялах выданняў згадваецца інструктар па дайвінгу Уладзімір Ж., ордар на арышт якога быў выдадзены яшчэ ў чэрвені 2024 года. У той момант мужчына жыў у Польшчы, але ўлады краіны адмовіліся выдаваць яго Германіі. У выніку Ж. пакінуў тэрыторыю ЕС.

У лік падазраваных, па даных журналістаў, уваходзіць супрацоўнік той жа школы дайвінгу, дзе выкладаў Ж., Яўген У. Следства мяркуе, што ён спачатку ўваходзіў у дыверсійную групу, якая мусіла здзейсніць падрыў газаправода «Турэцкі паток». Атаку ў выніку не правялі, а У. далучыўся да групы, якая рыхтавала падрывы «Паўночных патокаў».

Пра жонку Яўгена Святлану У., якую раней называлі адной з падазраваных, у расследаванні Die Zeit, ARD і Süddeutsche Zeitung не гаворыцца. Пры гэтым журналісты распавядаюць пра 40‑гадовую дайвершу Валерыю Т., якая працавала ў той жа школе дайвінгу, што і астатнія фігуранты.

Яшчэ адным датычным да дыверсіі называюць 41‑гадовага бізнесмена Рустэма А., кампанія якога аплаціла яхту «Андрамеда», на якой дыверсанты дабраліся да месца ўстаноўкі выбухоўкі. Інфармацыя аб капітане судна недаступная, імя меркаванага спецыяліста па выбухоўцы не раскрываецца. Пры гэтым журналісты адзначаюць, што ў склад экіпажа ўваходзіў шкіпер Юрый Т. з Адэсы. Як сцвярджаецца, ён быў дасведчаным мараком і ўдзельнічыў у буйных рэгатах. Увайшоў ён у лік падазраваных ці не — не ўдакладняецца.

Яшчэ адзін падазраваны, 52‑гадовы Усевалад К., магчыма, загінуў на вайне з Расіяй, гаворыцца ў расследаванні. Да адпраўкі на фронт украінец праходзіў спецыялізаваную падрыхтоўку для салдат ЗСУ ў вучэбным цэнтры Бундэсвэра ў Вільдфлекэне. Якую ролю ён мог займаць у складзе дыверсійнай групы — не паведамляецца.

Падазраваныя карысталіся пашпартамі з фальшывымі імёнамі, але пры гэтым самі дакументы былі сапраўдныя, адзначаюць журналісты. Па меркаванні следчых, гэта сведчыць аб падтрымцы дыверсіі з боку высокапастаўленых прадстаўнікоў украінскіх уладаў.

У верасні 2022 года адбыліся ўцечкі на газаправодах «Паўночны паток 1» і «Паўночны паток 2» у выключнай эканамічнай зоне Даніі. Шведскія спецыялісты вызначылі на месцы ўцечак сляды выбухоўкі.

Нямецкія следчыя дапускаюць, што да выбуху на «Паўночных патоках» мог быць датычны ўкраінскі вайсковец. Таксама ваенная разведка Нідэрландаў за некалькі месяцаў да выбухаў перахапіла інфармацыю пра падрыхтоўку Украінай дыверсіі.

У лістападзе 2023 года Der Spiegel і WP пісалі, што каардынатарам выбуху газаправода «Паўночны паток» быў палкоўнік, былы камандзір аднаго з падраздзяленняў Сіл спецыяльных аперацый Украіны Раман Чарвінскі.

Каментары15

  • Жвір
    28.08.2025
    Дарэмна ўчынілі тую дыверсыю. Немцы й без таго не сьпяшаліся ўключаць той газаправод у працу. Акром шкоды экалёгіі, нічога іншага дасягнута не было.
  • Лёлік з-пад Лімасола
    28.08.2025
    арэштуюць каб потым падзякваць і ўзнагародзіць
  • Дыверсiфiкацыя патокау
    28.08.2025
    Героi. А фрыцы павiнны быць удзячныя Украiне.

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны38

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны38

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць