Свет1010

ЗША прададуць Украіне 3350 дальнабойных ракет ERAM

ЗША ўхвалілі продаж Украіне 3350 далёкастрэльных ракет ERAM (Extended Range Attack Munition), якія могуць біць на адлегласць ад 250 да 450 кіламетраў. Гэта значыць, яны патэнцыйна могуць трапіць нават у раён гарадоў Калуга, Тула і Ліпецк. Украінская армія можа атрымаць іх ужо ў найбліжэйшыя месяцы, а аплацяць закупку еўрапейскія краіны, піша Reuters.

Фота: Army Recognition

ERAM — гэта авіяцыйная крылатая ракета класа «паветра—паверхня», прызначаная для паражэння наземных і марскіх цэляў. Яе радыус дзеяння складае ад 240 да 450 км, а модульная канструкцыя дазваляе адаптаваць зброю пад розныя задачы.

Кошт куплі складае 825 мільёнаў даляраў і будзе пакрыты за кошт фінансавання з Даніі, Нарвегіі і Нідэрландаў. Раней гэтыя краіны разам з Германіяй выдзелілі 1,5 мільярда даляраў на набыццё амерыканскай зброі для Украіны. Дадатковае фінансаванне можа адбывацца праз праграму фінансавання замежных ваенных аперацый ЗША.

Хоць адміністрацыя Дональда Трампа раней дазваляла пастаўкі зброі, якая ўжо была ў распараджэнні Украіны, гэта, як мяркуецца, будзе першы вялікі продаж новага ўзбраення.

Паводле слоў крыніц, ракеты могуць паступіць Украіне яшчэ ў гэтым годзе, магчыма, нават праз паўтара месяца.

Пакуль што ЗША, праўда, не дазваляюць Украіне выкарыстоўваць гэтыя ракеты для ўдараў на тэрыторыі Расіі, і пакуль невядома, ці будуць якія-небудзь абмежаванні адносна ERAM. Але нядаўна Дональд Трамп крытыкаваў ранейшую адміністрацыю Джо Байдэна за тое, што Украіне нібыта не дазваляюць адказваць на ракетныя ўдары агрэсара. Ён адзначыў, што без магчымасці адказваць цяжка перамагчы ў вайне, і дадаў, што наперадзе «цікавыя часы».

Каментары10

  • Супер
    29.08.2025
    Аднаго не адымеш у Трампа - ён разумее мову вуліцы і бандытаў.
    Як можна весці вайну, калі не біць у адказ?
  • цыкада
    29.08.2025
    «Не хотел бы управлять по‑диктаторски, но не получается» - это как «не хотел бы списывать, но ответы сами в бюллетень упали». Когда единственный план - дожить до завтрашнего совещания, любые ракеты - уже не про дальность, а про отсрочку неизбежного отчёта за прожитые десятилетия
  • Ох
    29.08.2025
    Ну держитесь, в ближайшие полтра года во всех украинских каналах:
    - Приедут через 3 тыжни (перемога)
    - Приедут завтра (перемога)
    - Поставка отменяется, Трамп нас предал (зрада!)
    - Трамп бы поставил, но европейцы нас предали (зрада!)
    - Воны вжэ в войску (перемога)
    - Ничего нет ни в каком войске, все непраильно перевели (зрада!)
    ...

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць