Грамадства44

Ці пакараюць непрышпіленага Караева за парушэнне ПДР? Вось што адказалі ў ДАІ

«Фотажурналіст» Арцём Турлай апублікаваў у TikTok відэа са службовага аўтамабіля губернатара Гродзенскай вобласці Юрыя Караева. На ім відаць, што пасажыры аўто не прышпіленыя рамянямі бяспекі. «Люстэрка» звярнулася ў ДАІ Гродзенскага аблвыканкама, каб даведацца, якой будзе рэакцыя на парушэнне кіраўнікамі рэгіёна правілаў дарожнага руху.

Злева — кіроўца службовага аўтамабіля, справа — старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў падчас паездкі. Гродна, верасень 2025 года. Скрыншот: artem_pul / TikTok

Што адбылося

Відэа знутры службовага аўто зняў Арцём Турлай, які прадстаўляецца «фотажурналістам губернатара Гродзенскай вобласці», а таксама вядзе тэлеграм-канал «Пул 4 Регион». На кадрах — экс-кіраўнік МУС, а цяпер старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў, яго першы намеснік Юрый Валяваты, а таксама кіроўца, твару якога не відаць.

Ролік прысвечаны таму, як Караеў чытае ў TikTok каментары да яго ўласных відэа. Але журналісты звярнулі ўвагу на іншы важны момант: здаецца, ніхто з людзей на момант здымкі не быў прышпілены рамянямі бяспекі.

Гэта заўважылі і каментатары пад відэа:

  • «А прышпіліцца ў аўто яны ўсе не хочуць, як загадваюць ПДР, ці ім парушаць можна? І ДАІ, мабыць, не спыняе».
  • «Чаму не прышпіленыя?»
  • «Усё пачынаецца з кіраўніцтва. Не прышпільваюцца, парушаюць, ім усё можна, і дзецям іх…»
  • «Не прышпіленыя, і, мабыць, зімовую гуму ставіць таксама не будуць».

@artem_pul #пул4 #артемпул #пул4караев #пулкараев ♬ Illusion of Perception - VEL94EV

«У любым выпадку кіраўніцтва будзе з ім звязвацца»

З пытаннем пра тое, ці будзе рэакцыя на паводзіны чыноўнікаў, журналістка «Люстэрка» патэлефанавала ў ДАІ Гродзенскага аблвыканкама як абураная несправядлівасцю грамадзянка.

Ёй удалося пагаварыць з намеснікам начальніка міжраённага рэгістрацыйна-экзаменацыйнага аддзела Аляксандрам Пабудзеем. Удакладніўшы, тэлефануе яна па каментар ці проста «паскардзіцца на губернатара», ён расказаў дэталі:

— У любым выпадку кіраўніцтва [Дзяржаўтаінспекцыі Гродна] будзе з ім [Караевым] звязвацца, і гэта [абмеркаванне сітуацыі] будзе праведзенае. < … > Магчыма, найбліжэйшым часам будзе пост ад яго з гэтай нагоды. Абвяржэнне гэтага. Магчыма, нават прабачэнні будуць.

— То-бок ужо займаліся гэтым пытаннем? Ці гэта вы так дапусцілі?

— Не, будзе кіраўніцтва [разбірацца], адпаведна, будзе ўсё праведзенае. І будзе прымацца рашэнне з гэтай нагоды. <…> Меры, вядома, будуць прынятыя.

Раней былі прэцэдэнты, калі чыноўнікаў прыцягвалі да адказнасці за парушэнне ПДР. Так, у сакавіку 2018 года ў эфір АНТ выйшаў сюжэт, прысвечаны Капыльшчыне і Году малой радзімы. Падчас здымак старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч і карэспандэнтка тэлеканала Вольга Сулімава некалькі разоў садзяцца ў аўтамабіль, але не прышпільваюцца рамянямі бяспекі. На заднім сядзенні можна заўважыць яшчэ і тэлеаператара, які таксама едзе непрышпіленым.

Адзін з тэлегледачоў скіраваў у ДАІ заяву, дзе выклаў сутнасць парушэння. Яму адказалі, што «па выніках праведзенай праверкі кіроўца і пасажыр аўтамабіля Hyundai прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці».

А вось штрафаваць Аляксандра Лукашэнку ў МУС не наважваліся. Той як мінімум двойчы трапляў на кадры журналістаў за рулём службовага Mercedes-Benz S-Class W221 (у 2015 і 2021 гадах) з непрышпіленым рамянём бяспекі.

Каментары4

  • кол
    09.09.2025
    да пусть они все не пристёгиваются/
  • неидиотсамыйнастоящий
    10.09.2025
    А вы думали шта "сичас не до законов" распрстраняицца только на злобных "экстремистов"? Ан нет - и на жополизов тоже!
  • Пдд
    10.09.2025
    даведка, за ремень прав не лишают, тем более пристегиваться это обязанность пассажира

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне — новы прэм'ер2

Кіраўнік ЦРУ: Сярэдняя працягласць жыцця расійскага навабранца пасля прыбыцця на поле бою — 20‑30 хвілін4

400‑тысячны артыкул апублікаваны на сайце «Нашай Нівы». А пра што былі 300-тысячны, 200-тысячны, 100-тысячны?8

Азаронак пра закрыццё беларускіх крам: Прыбралі таму, што вы гэта любілі. Мне не лянота сядзець і глядзець, дзе што прадаюць58

Ціханоўская: Калі мы не пазбавімся гэтага рэжыму, пагроза з тэрыторыі Беларусі будзе заставацца пастаяннай14

Намеснік камандуючага ўкраінскіх ВПС падаў у адстаўку праз звальненне міністра абароны2

Удзельніка «Армейскіх гульняў» з Бакштаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах5

Клуб, з якім згуляе «МЛ Віцебск» у Лізе канферэнцый, названы ў гонар вялікай бітвы Другой сусветнай2

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць