Грамадства5959

Дзе Мікалай Статкевіч? З мяжы яго забралі невядомыя ў масках. Што вядома на гэты момант

Дакладнае месца знаходжання палітыка Мікалая Статкевіча, які выбіў дзверы аўтобуса, што вёз яго з беларускай турмы ў Літву, дагэтуль застаецца невядомым. «Фактычна, ён паўтарыў подзвіг Марыі Калеснікавай, паўтарыў у зусім іншых умовах, калі больш няма надзеі на хуткую перамогу, калі твая адмова можа азначаць нават фізічную смерць», — кажа Павел Баркоўскі.

Скрыншот з анлайн-камеры з пункту пропуску Каменны Лог

69-гадовы экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч апынуўся ў групе 52 палітвязняў — 38 беларусаў і 14 грамадзян іншых краін, вызваленых з турмаў 11 верасня пры пасярэдніцтве ЗША.

Узамен за вызваленне групы закладнікаў Лукашэнка вытаргаваў зняццё санкцый ЗША з «Белавіі», што, у прыватнасці, дазволіць яму абслугоўваць і рамантаваць прэзідэнцкі «Боінг».

51 палітвязень цяпер знаходзіцца ў ЕС. Частка з іх не радая вызваленню, бо гэта для іх не пра свабоду, а пра прымусовую, гвалтоўную дэпартацыю з роднай краіны без права на вяртанне, без опцыі наведаць могілкі родных.

Мікалай Статкевіч у сваім жаданні застацца на радзіме быў радыкальным — ён выбіў дзверы ў аўтобусе, які вёз яго за мяжу. Пакінуўшы транспарт, палітык застаўся ў нейтральнай зоне паміж Беларуссю і Літвой. 

Статкевіч прабыў у нейтральнай паласе прынамсі некалькі гадзін — за гэтым усе маглі назіраць, дзякуючы анлайн-камерам Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

Паехаць у Літву Статкевіча гэты час угаворвалі паплечнікі, дыпламаты і родныя, але ён застаўся непахісны ў сваім рашэнні.

Кіраўнік партыі «Народная Грамада» на эміграцыі Яўген Вільскі каля пяці хвілін прасіў Мікалая далучыцца да ўсіх асабіста, даводзіў, што яго моцна чакаюць, але і гэта не дапамагло.

«Статкевіч настроены вельмі рашуча, ён разумее сваю ролю і гатовы адыграць яе да канца. Выйсці ён збіраецца толькі тады, калі Беларусь будзе вольная ад улады Лукашэнкі, а цяпер хоча знаходзіцца са сваім народам у любых умовах. Фізічна 69-гадовы палітык выглядае знясілена, вельмі худы, але духам бадзёры і ўсміхаецца, яго не зламалі. Беларусам ён прасіў перадаць, каб трымаліся і змагаліся», — распавёў Яўген Вільскі літоўскім журналістам.

Таксама ён бачыў, што пасля таго, як Статкевіч пачаў рухацца ў бок Беларусі, яго забралі людзі ў масках, якія да гэтага знаходзіліся побач. Ананімусы звезлі палітыка ў невядомым накірунку.

Прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Гедрус Мішуціс пацвердзіў гэтую інфармацыю: «Ён знаходзіўся на тым баку і ў Літву не пераходзіў, спробаў перасекчы мяжу не было. Цяпер яго ўжо няма, таму што ён пайшоў углыб пункту. Яго суправаджалі некалькі беларускіх служачых, але ён ішоў сам».

Гэтыя сведчанні людзей з месца падзей цалкам аспрэчваюць фэйкі прапаганды, якая адразу пачала раскідваць дэзінфармацыю, маўляў, Статкевіч «выпендрываўся некалькі гадзін, а пасля здрыснуў у Літву».

Скрыншот: тэлеграм-канал прапагандыста Рыгора Азаронка

Мікола Статкевіч быў арыштаваны яшчэ да выбараў 2020 года. 

Кандыдата ў прэзідэнты — 2010 утрымлівалі ў рэжыме інкамунікада ў глыбоцкай калоніі для рэцыдывістаў. Два гады і 7 месяцаў ён знаходзіўся ў рэжыме інкамунікада ў глыбоцкай турме — пра яго лёс не было вядома нават сваякам, бо ад Мікалая не далятала ніводнай вестачкі.

Мікалай Статкевіч. Фота: Наша Ніва

Яго ўчынак пры ўсіх рызыках для здароўя (Статкевіч ужо цяпер моцна худы) беларусы называюць па-сапраўднаму гераічным.

«Адно дзеянне — нуль лозунгаў. Палітык нумар адзін у Беларусі проста зараз. Нават калі патэнцыйна. На мове культуры гэта часам называюць «пераварот гульні»», — напісаў фатограф Сяргей Гудзілін.

«Чалавек неймавернай адвагі. Фактычна ён паўтарыў подзвіг Марыі Калеснікавай, паўтарыў у зусім іншых умовах, калі больш няма надзеі на хуткую перамогу, калі твая адмова можа азначаць нават фізічную смерць (памятаем пра палітычныя забойствы 1999 г. і тое, што ўзурпатар здольны аддаваць падобныя загады). Гэта цалкам іншы ўзровень самаасэнсавання, які натуральна не з'яўляецца папрокам тым, хто проста быў рады вызваліцца з-за муроў і не рабіў з сябе героя. Але тое, што Чалавек здольны адстойваць свой выбар, нават перад тварам смерці, мяне моцна ўражвае», — разважае філосаф, прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні АПК Павел Баркоўскі.

«Для Статкевіча гэта ўжо жыццёвы крыж, місія. Гэта не змаганне за ўладу, за, прабач божа, гранты. Жыццё пражыў у змаганні, дочкі дарослыя. Здавацца цяпер? У самым канцы ці самым пачатку? Дзе мы цяпер, сказаць складана. Ёсць толькі шлях і прынцыпы», — лічыць прадпрымальнік Іван Шыла.

«Статкевіч — сапраўдны афіцэр»; «Гэта вам не Зянон П., які ўсё жыццё цкаваў Статкевіча і называў агентурай, а сам зваліў з краіны пры першай небяспецы»; «Статкевіч — паслядоўны ў сваіх прынцыпах. Вось таму ён зубр. Яго прынцып — не прагінацца пад лукашэнкаўскае бязмежжа. Дэпартаваць грамадзян з краіны за тое, што яны маюць іншую думку — «беспредел». Калі няма іншай магчымасці гэта даказаць ён вырашыў так», — не хавалі захаплення іншыя беларусы ў сацсетках.

Цяпер застаецца толькі спадзявацца на тое, што з Мікалаем усё будзе добра і мы даведаемся пра яго лёс пасля знікнення з камер Дзяржкамітэта.

Каментары59

  • Прапор
    12.09.2025
    Офицер с большой буквы! Ровняйсь!
  • Клаўс
    12.09.2025
    Статкевіч красава, не зламалі дзядзьку
  • Пытанне
    12.09.2025
    Чаму філосаф, прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні АПК Павел Баркоўскі не паўтарыў подзвіг Статкевіча і Калеснікавай? А ўтульна ўладкаваўся ў кабінеце за мяжой?

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць