Каханне і сэкс4444

Дзяўчына з «кавуновага батальёна» Лукашэнкі атрымала ў Рыме прапанову рукі і сэрца. Хто ж жаніх?

Рамантычна, але непатрыятычна: штатная прыгажуня Лукашэнкі Яна Бараноўская афіцыйна стала нявестай. Пярсцёнак з дыяментам яна атрымала не дзе-небудзь, а ў дарагім рэстаране ў сталіцы Італіі.

Яна Бараноўская з Віталем Астроўскім у Рыме і Мінску

Яна Бараноўская ўдзельнічала ў конкурсе «Міс Беларусь» у 2021 годзе. Дзяўчына стала «штатнай прыгажуняй» Аляксандра Лукашэнкі.

Яна наведвае лукашэнкаўскія балі, заўзее за палітыка на хакеі, а яшчэ падносіць таму кветачкі. Прыгажуня рэгулярна ўдзельнічае ў мерапрыемствах разам з Лукашэнкам.

Яна Бараноўская на лукашэнкаўскім балі

Некалькі дзён таму, напрыклад, была на «Міс Беларусь», але ў гэты раз сярод гледачоў. У хуткім часе пасля шоу дзяўчына паляцела ў Рым з каханым.

Абраннік Яны — Віталь Астроўскі. Амаль восем гадоў ён адпрацаваў у Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі, апошнія гады быў кіраўніком аддзела маркетынгу.

Але сёлета Віталь змяніў месца працы — цяпер працуе ў будаўнічай кампаніі «Дана Астра». Сыходзячы з НАК, ён зрабіў у інстаграме допіс, у якім асабіста падзякаваў Віктару Лукашэнку. Кажа, той паверыў у яго і даў магчымасць рэалізавацца ў прафесійным плане, «заўсёды падтрымліваў і даваў магчымасць атрымаць бясцэнны вопыт».

Віктар Лукашэнка і Віталь Астроўскі

Ад сталіцы Італіі Яна ў захапленні: яна дзялілася здымкамі з Ватыкану, цалавалася са сваім хлопцам ля Калізею… Казала, што дзень іх быў напоўнены «прыгажосцю, каханнем, бясконцымі прагулкамі і смачнай ежай».

Павячэраць пара села ў рэстарацыю з відам на Пантэон. Скончыўся рамантычны вечар прапановай рукі і сэрца. Яна ў сторыс пахвалілася тым, што на яе безназоўным пальцы з’явіўся пярсцёнак з дыяментам.

Імаверна, запрашэнне на вяселле атрымае і Уладлена Зайцава, бо раней дзяўчаты не аднойчы тусаваліся разам. Сярод сябровак Яны Бараноўскай ёсць і іншыя ўдзельніцы конкурсу «Міс Беларусь» — Дар’я Ганчарэвіч і Марыя Васілевіч. Марыя, дарэчы, сёлета таксама пабралася шлюбам.

Каментары44

  • Чорная Русь
    17.09.2025
    Цьху! Пярэваратні. А як жа "памяць пра подзвіг дзядоў"?
  • Ротмістр
    17.09.2025
    Хлопец вучыўся ў МІТСО, Лявон Марозаў яго ведае
  • Кіліманджару
    17.09.2025
    Для лукоўскіх яна старая, цяпер абслуга лукоўскіх будзе данашываць

Цяпер чытаюць

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося29

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстраліі ўсе сочаць за цюленем, які рэгулярна знішчае дарожныя конусы. Навукоўцы тлумачаць, чаму

Міхаіл Фёдараў пацвердзіў, што прычына яго адстаўкі — канфлікт з галоўнакамандуючым УСУ Сырскім4

Чарнагорыя можа ўвесці візы для беларусаў ужо восенню10

Стала вядома, каго Зяленскі хоча прызначыць міністрам абароны. Але яго трэба яшчэ звольніць з войска4

На дарогах Мінска заўважылі суперкар «з Hot Wheels». Такіх машын у свеце менш за тысячу7

Беларусы цяпер могуць ездзіць на Балі без візаў7

У Рагачове адкрылі новы вайсковы помнік з ужо пашкоджаным пастаментам3

Азаронак расказаў, як павінен быў ехаць у адной машыне з Дар'яй Дугінай, але не зраслося23

Чалы ўжо не бачыць Крутога пераемнікам Лукашэнкі. А каго называе?18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося29

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць